Дыктант у кожнага чалавека свае жыццевыя сцяжынкі
Диктанты для экзаменов 9 класс
Всем привет. Этот блог создан для того, чтобы мы (ученики 9-ых классов) могли списать диктанты или подготовиться (не покупая сборников).
Здесь выложены все диктанты с:
- Зборнiк экхаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай базавай ацукацыi) 2011
- Сборник экзаменационных материалов по русскому языку для общеобразовательных учреждений (уровень общего базового образования) 2011
Поиск находится в верхнем правом углу, туда и вводите названия диктантов (предложения из них).
Некоторые поправки:
- На каждой странице по 2 диктанта; одна или две страницы содержат 3 диктанта; первые двадцать -- тридцать страниц содержат по 1-ому диктанту.
- В белорусских диктантах, для удобного поиска с мобильных устройств (в экстремальных условиях) в названиях были заменены: i на и, ў на у, ' на ъ
- В русских диктантах буква Ё отсутствует, в белорусских -- Ё стоит там, где необходимо.
Остаётся только пожелать вам удачи! =)
P.S. Так как мне было очень сложно сделать похожий блог, сделайте милость. Кликните на рекламки (по каждый рекламе по 1 разу), вам это не навредит. А мне выльется в копейку для создания более глобальных проектов.
Также, можете прислать определённые "пожертвования" на R281324800658 Z393110413140 B224964076453 . Буду очень благодарен!
Зборнiк экхаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове
Праца тваих рук
Не ведаю, які ты зробіш выбар, якая прафесія стане тваёй. Іх, прафесій, тысячы. Але ў адным я перакананы: рукі твае захаваюць назаўсёды памяць аб рабоце, якая патрэбна людзям. Гэта памяць рук, як стрэлка компаса, будзе паказваць табе дарогу ў жыццё, не дасць збочыць з яе.
Рукі, што з маленства захаваюць памяць аб працы, будуць рукамі стваральніка, які не зможа штосьці разбурыць, нашко-дзіць грамадству.
Кожны чалавек на зямлі павінен, вобразна кажучы, запаліць светлы праменьчык. Ніхто не мае права пакінуць жыццё такім, у якое ён прыйшоў. Абавязкова трэба зрабіць яго хоць крыху лепшым.
Так нам загадвае вечны голас часу. Голас гэты трэба ўмець чуць, каб ведаць, цаной якіх намаганняў прыйшлі мы да таго, што называем нашым жыццём.
Толькі тады чалавек мае права называць сваю зямлю Радзі-май, калі ён сам сваю зямлю ўзвялічвае. Працай рук сваіх. Гераічнай працай.
Ци варта помсциць?
Многіх з вас у жыцці крыўдзілі. I часам з'яўляецца жаданне адпомсціць крыўдзіцелям. Здаецца, што помста прынясе моц-нае задавальненне. Але пасля вы пераконваецеся ў тым, што памыліліся, бо задавальнення амаль не адчуваецца. Затое ўза-емная варожасць пераходзіць на новы віток. За гэтай крыўдай узнікаюць новыя і новыя.
Збіраючыся помсціць, не забывайцеся, што вынікам гэта-га будзе шмат дарэмна страчанага часу. Прыгадваючы, як вас пакрыўдзілі, малюючы шматлікія карціны будучай помсты, вы нават не заўважыце, як некалькі гадзін знікне ў пустату.
Калі прага помсты ператвараецца ў неадчэпную ідэю, атрым-ліваецца, што вораг набывае яшчэ большую духоўную ўладу над вашымі ўчынкамі. Паспрабуйце накіраваць сваю энергію ў іншае рэчышча. Няхай ваша асабістая помста ператворыцца ў жаданне пераўзысці дасягненні ворага, даказаць усім, што вы болып спрытны, разумны і таленавіты.
Часам якраз старая крыўда робіцца выдатным стымулам да развіцця чалавека ў лепшы бок, яго маральнага, духоўнага і фізічнага ўдасканалення.
Памяць
Чалавечая памяць асаблівая. Яна дадзена кожнаму разам з нараджэннем. Але яе чалавек мусіць развіваць, трэніраваць. Яна як палетак, які трэба старанна абрабляць, тады будзе ба-гаты ўраджай.
Па тым, якая памяць у чалавека, можна меркаваць пра яго разумовыя здольнасці, інтэлект, адукаванасць, выхаванасць. А калі ўлічыць, што існуе памяць і зрокавая, і слыхавая, і моў-ная, і рухальная, і адчувальная, то становіцца зразумелым, што на памяці трымаецца жыццё чалавека.
ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Багацце нашай зямлі
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Багацце нашай зямлі. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.
Диктанты / / Багацце нашай зямліБагацце нашай зямлі
Мы, беларусы, як і кожны народ, любім родную зямлю, сваю краіну, ганарымся ёю і лічым, што маем на гэта падставы.
Разнастайная і прыгожая ў нас прырода. Блакітнымі стужка мі ўюцца вялікія і малыя рэкі, сінеюць акаймаваныя лясістымі ўзгоркамі азёры, перашэптваюцца з ветрам стромкія бары, бя розавыя гаі і цяністыя дубровы, шырока рассцілаюцца палеткі. Нават балоцістыя абшары Палесся маюць нямала прыемнага для вока.
Шматвяковая, багатая падзеямі гісторыя ў нашага народа. Доўгі і складаны шлях праз многія гады барацьбы і пакут прай шоў наш народ, пакуль дабіўся волі і незалежнасці, атрымаў уласную дзяржаўнасць.
Беларусь сёння славіцца здабыткамі, якіх ніколі раней не мела і якія сталі магчымымі ў выніку стваральнай працы наша га народа. Славіцца багаццем вырабаў шматлікіх заводаў і фа брык, разнастайнай прадукцыяй сельскай гаспадаркі, высокім узроўнем культуры.
Бягуць у розных кірунках чыгуначныя і шашэйныя дарогі, злучаючы прыгожыя старажытныя і маладыя гарады, новабу доўлі, над якімі ўзвышаюцца стрэлы вежавых кранаў. (145 слоў)
Дыктант у кожнага чалавека свае жыццевыя сцяжынкі
Свой край
У кожнага чалавека, які меў шчасце нарадзіцца на нашай зялёнай зямлі, абавязкова ёсць свой ласкавы і шчымлiвa-нeпaўтopны край, які ў шырокім паняцці Радзімы звычайна займае звыклае месца. Такі край — гэта заўсёды твой цэлы свет. I як вырастае ён у тваёй душы, як шырыцца і запаланяе цябе ўсяго высакароднай гордасцю, светлай радасцю ўжо толькі адным напамінкам пра сябе, выпадковаю згадкаю пра знаёмыя з дзяцінства мясціны.
Ёсць такі край і ў мяне.
Там намнога даўжэй спеюць зеленкаватыя памідоры, прывязаныя да пруткоў. А круглабокія гарбузы, перавернутыя незагарэлымі бакамі да ўжо пахаладалага восеньскага сонца, ляжаць у агародах амаль да самых замаразкаў.
Затое намнога раней убельваюцца знаёмыя мне палі і пожні раннімі зазімкамі. Зіма, якая прыходзіць у маю вобласць раней, чым куды, багацейшая на снег і больш сярдзітая сваімі маразамі. I не дзіва! Бо мой край раскінуўся на самых паўночных схілах Беларусі.
Дыктант у кожнага чалавека свае жыццевыя сцяжынкі
Сцяжыны дзяцінства
Сцяжын на свеце многа. Прыкметныя і шырокія сцяжыны існуюць гадамі і служаць адразу многім людзям, цэлым пакаленням. Па кароткіх і вузкіх ходзіць чалавек значна радзей. Бываюць яшчэ зусім нязведаныя, амаль няходжаныя, на якія трапляе толькі выпадковы вандроўнік.
Колькі ў свеце людзей, столькі і сцежак. У кожнага чалавека яна свая, такая асаблівая, самая прыгожая і непаўторная. Тут твае карані, тут цвіло тваё дзяцінства. Тут кожнае дрэўца вее знаёмым родным водарам. У кожным спеве птушак і журчанні ручайка ўгадваецца гучанне матчынай песні. Тут і трава больш мяккая і шаўкавістая, і неба больш высокае і сіняе, і сонца, здаецца, свеціць нават ярчэй.
Ёсць такая сцяжына і ў мяне. Вузенькая, амаль не ходжаная нікім. Яна ідзе ад хутара ўздоўж вёскі міма высокага абрыву ў глыбіню старога лесу. Я іду па сваёй лясной сцежцы, знаёмай з самага дзяцінства. (135 слоў)
Диктанты для экзаменов 9 класс
Сцяжын на свеце многа. Прыкметныя і шырокія сцяжыны існуюць гадамі і служаць адразу многім людзям, цэлым пака-ленням. Па кароткіх і вузкіх ходзіць чалавек значна радзей. Бываюць яшчэ зусім нязведаныя, амаль няходжаныя, на якія трапляе толькі выпадковы вандроўнік.
Колькі ў свеце людзей, столькі і сцежак. У кожнага чалавека яна свая, такая асаблівая, самая прыгожая і непаўторная. Тут твае карані, тут цвіло тваё дзяцінства. Тут кожнае дрэўца вее знаёмым родным водарам. У кожным спеве птушак і журчанні ручайка ўгадваецца гучанне матчынай песні. Тут і трава болын мяккая і шаўкавістая, і неба болын высокае і сіняе, і сонца, здаецца, свеціць нават ярчэй.
Ёсць такая сцяжына і ў мяне. Вузенькая, амаль не ходжаная нікім. Яна ідзе ад хутара ўздоўж вёскі міма высокага абрыву ў глыбіню старога лесу. Я іду па сваёй лясной сцежцы, знаёмай з самага дзяцінства.
Васькава мара
Яшчэ сонейка не ўзышло над струменістай Палатой, а ў ма-ладым бярэзніку па-над ракой разліваўся салаўіны пошчак. Кожным чэрвеньскім ранкам птушкі быццам спаборнічалі, хто лепш спявае. Васька Аляксееў любіў у гэты час лавіць за гора-дам рыбу. Ен радаваўся, калі на снеданне прыходзіў не з пустымі рукамі. Не кожны дзень выпадала трапіць на рыбалку, бо строгі бацька рана прывучаў яго да работы ў майстэрні. Разам з вучня-мі-падмайстрамі і двума старэйшымі братамі выраблялі яны роз-ныя шкляныя ўпрыгожанні: пацеркі, пярсцёнкі, бранзалеты. Асабліва падабаліся Ваську бранзалеты, пляскатыя, круглыя, кручаныя, розных колераў і адценняў, часам абвітыя танюсень-кімі дроцікамі з медзі, срэбра, а то і золата. На гэтыя вырабы быў попыт не толькі ў Полацку, але і далёка за межамі княства.
Васькавы абавязкі былі нескладаныя: трэба было нешта паднесці ці памагчы дарослым. Але ён чакаў той хвіліны, калі бацька дазволіць яму самому варыць шкло і адліваць розныя прыгожыя рэчы.
Диктанты для экзаменов 9 класс
Любоў да радзімы ў чалавека праяўляецца тады, калі ён на час разлучыцца з ёю. I чым даўжэй ён будзе недзе далёка, тым мацней гэтае пачуццё. Але чалавек здольны хаваць свае пачуцці. А вось у птушак гэта навідавоку.
Возьмем усім нам знаёмых жораваў. На радзіме яны, апрача глухога балота, нічога, бадай, не бачаць. У далёкіх жа краях птушак чакае багаты корм, залітыя паўднёвым сонцам берагі маляўнічых рэк і азёр. I ўсё ж, нягледзячы на гэта, восенню пакідаюць жоравы радзіму неахвотна. Пралятаючы над вёскамі, яны падаюць свае сумныя галасы, бо цяжка з роднай зямлёй развітвацца.
Неахвотна пакідаюць родную зямлю не адны толькі жора-вы. Гэта ўласціва ўсім птушкам. Вясной гракі з'яўляюцца ў нас з першымі праталінамі ў палях. Аднак пакідаюць яны родную зямлю толькі позняй восенню. Позна адлятаюць качкі, а пры зручным выпадку і зусім застаюцца зімаваць.
Родная зямля! Што можа быць даражэй за яе?
Свой край
Ёсць такі край і ў мяне.
Там намнога даўжэй спеюць зеленкаватыя памідоры, прывязаныя да пруткоў. А круглабокія гарбузы, перавернутыя незага-рэлымі бакамі да ўжо пахаладалага восеньскага сонца, ляжаць у агародах амаль да самых замаразкаў.
Затое намнога раней убельваюцца знаёмыя мне палі і пожні раннімі зазімкамі. Зіма, якая прыходзіць у маю вобласць раней, чым куды, багацейшая на снег і болын сярдзітая сваімі мара-замі. I не дзіва! Бо мой край раскінуўся на самых паўночных схілах Беларусі.
У кожнага чалавека свая рака
Нядаўна споўнілася 55 гадоў вядомаму беларускаму пісьменніку і публіцысту Уладзіміру Саламаху. Адразу скажу: ён мой зямляк і вучань. Шмат гадоў таму я расказваў чытачам “Рэспублікі” пра яго біяграфію, станаўленне як асобы. Сёння мой расказ аб некаторых аспектах творчасці Уладзіміра Саламахі.
Зямля нашай роднай Кіраўшчыны багата неардынарнымі, таленавітымі, гераічнымі людзьмі. Некаторыя з іх вызначыліся як барацьбіты за свабоду і незалежнасць Айчыны, асобныя праславілі родны край набыткамі ў сельскагаспадарчай вытворчасці, будаўніцтве і іншых галінах народнай гаспадаркі. А вось беларускі пісьменнік Уладзімір Пятровіч Саламаха ўзбагаціў духоўную спадчыну сваімі чыстымі, патрыятычна накіраванымі творамі. З гонарам сцвярджаю, што ў духоўным падмурку беларускай дзяржаўнасці ёсць цагліна і нашага земляка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя К.Каліноўскага, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Саламахі. Уладзімір Саламаха ўпершыню выступіў у друку са сваімі апавяданнямі ў 1977 годзе. Першыя ж кніжкі — “На ўзмежку радасці”, “Заўтра ў дарогу” — з’явіліся ў 1980-м. Некалькі біяграфічнай была аповесць “Напрадвесні”. Імкненне псіхалагічна напоўніць матэрыял і выйсці за рамкі тыповасці прывяло да напісання кнігі “Кавалёк – лесавая былінка” (1988 г.). Галоўны вобраз твора Міхась Кавалёк – “лесавік”, які ўяўляе сабой нешта адно цэлае з прыродай. Маленькі чалавек з “дна” сучаснага грамадства падымаецца на такую духоўную вышыню, да якой і “сталпам” ніколі не дацягнуцца. Асобныя эпізоды аповесці так лірычна акрэслены, што нагадваюць паэму ў прозе. Нечаканым паваротам у творчым пошуку Уладзіміра Саламахі стала кніга “Прывід у скураным крэсле”. Тут дзейнічаюць ужо не “маленькія людзі”, а чыноўнікі важнай установы. У пагоні за лепшым уладкаваннем асабістага жыцця яны “грызуцца”, як “павукі ў банцы”. Гэтыя “прывіды” вельмі небяспечныя, бо ўмела хаваюць сапраўдны твар, хочуць паказацца дабрадзеямі. У выніку – раздваенне асобы. На вялікі жаль, такіх “прывідаў” шмат і сярод сучаснага чыноўнага люду. У аповесці “Расступіся, зямля. ” пісьменнік своеасабліва аналізуе падзеі мінулай вайны. Зломленыя маральна і фізічна жанчыны праз столькі гадоў знаходзяць у сабе сілы, каб пакараць гвалтаўніка. Справядлівае перамагае. У аповесці “Апазнаецца асоба мужчыны” (“Адысея душы”) выкрываецца хцівасць прыстасаванцаў, для якіх чужы лёс і чужы боль увогуле не існуюць. За чалавечнасць і духоўнасць у самых змрочных абставінах выступае аўтар твора. Багаты матэрыял для роздуму дае аповесць “Перакулены свет” (1997 г.). Гэта вельмі праўдзівы і псіхалагічна насычаны твор, у якім аўтару ўдалося глыбока пранікнуць у сутнасць негатыўных працэсаў, што прывялі да душэўных пакут шмат сумленных людзей. Пісьменнік высвечвае прычыны грамадскай хваробы. І яны не ў эканамічных і грамадскіх пераўтварэннях, а ў духоўных надломах і адступленнях ад народных традыцый. Духоўнае адраджэнне – вось галоўны клопат пісьменніка-патрыёта. Кніга Уладзіміра Саламахі “Званыя і выбраныя” (1999 г.) красамоўна сведчыць аб імкненні пісьменніка пашырыць кола прыхільнікаў мастацкага слова шляхам уключэння ў літаратурны працэс новых чытачоў і творцаў. У дадзеным выпадку мастацкая публіцыстыка даходзіць наўпрост да самых шырокіх слаёў нашага грамадства. Аўтар тактоўна, даверліва і проста даводзіць да чытача сваю пазіцыю ў літаратуры, з вялікай цеплынёй і павагай піша аб творчасці сучасных празаікаў і паэтаў розных пакаленняў. Класіка беларускай прозы І.П.Шамякіна шматлікія чытачы лічаць “люстэркам краіны”, гонарам нацыі, узорам творцы-пісьменніка. Але ж У.Саламаха ў сваім артыкуле “Вялікія таксама людзі, або Пра што расказалі дзённікі Шамякіна” даводзіць да чытача новую, самую тонкую грань талента майстра: гэта самы просты, а значыць, самы свабодны, даверлівы, самы добразычлівы чалавек і грамадзянін. І самі па сабе цягнуцца рукі да кніг народнага пісьменніка, каб яшчэ раз перачытаць, перадумаць, узбагаціцца духоўна. Ва ўсіх творах Уладзіміра Саламахі беларуская прырода служыць сімвалам прыгажосці, непаўторнасці і аб’ектам душэўнага замілавання. Згусткам усяго гэтага захаплення з’яўляюцца эсэ “На зялёных промнях Бярозы” і “У кожнага чалавека свая рака. ”. Тут проста духоўна і матэрыяльна адчуваеш прыцягальную сілу роднай зямлі. Узнікае моцнае жаданне бачыць народ, які жыве на гэтай зямлі, свабодным і заможным.
Вясковыя сцяжынкі
Ну што такое вузенькая сцяжынка, якая вядзе ад вясковай хаты, скажам, да аселіцы? Ці далей — у поле, да бліжэйшага лесу, да ласкавай рэчкі. На першы погляд, яна нічога не значыць і ніякага да яе інтарэсу няма ў наш век імклівага прагрэсу, калі спадарожнікі, запушчаныя з зямлі, праклалі шматлікія маршруты нават у бязмежнай касмічнай прасторы.
І многія нашы вёскі цяпер змянілі сваё аблічча, а некаторыя, па сучаснай модзе, узялі сабе новыя назвы — аграгарадкі. Зусім мала стала ў іх сцяжынак, вуліцы заасфальтаваны, нават у сялянскіх дварах выкладзена прыгожая плітка, ходзяць тут вяскоўцы з камфортам, маладыя жанчыны і дзяўчаты нават у модных туфлях на высокіх абцасах. І гэта добра. Такія перамены толькі радуюць.
Але ж засталіся тыя самыя сцяжынкі, што працягнуліся да нас з далёкага мінулага. І пратапталі іх за многія дзесяцігоддзі нашы продкі — вяскоўцы. Такія сцяжынкі — як жывая повязь паміж пакаленнямі, іх можна параўнаць з крывяноснымі сасудамі, якія сілкуюць кожную вясковую хату, сядзібу, трывала звязваюць у адно арганічна цэлае ўсё, чым жыве вёска і навакольнае асяроддзе.
Вось напісаў слова «звязваюць» і задумаўся. Мо такое было раней, гэта значыць — звязвалі. Дзякуй людзям і Богу, вясковыя сцяжынкі жывуць і цяпер, хаця іх значна менш. Але жывуць, бо яны — частка душы беларусаў, хвалюючая і шчымлівая памяць, якая не павінна знікнуць у наш тлумны час.
У снежную зіму
Сцяжынкі бываюць розныя, як і рознае жыццё беларускай вёскі. Кожнай з іх на сялянскай сядзібе адведзена свая роля, для адных — надзвычай важная, для іншых — як бы пабочная. Гэта адразу ўбачыш, калі выпадзе першы снег. Вось прыехаў я з раніцы ў вёску, дзе мы з жонкай набылі зямельны ўчастак, пабудавалі хату, паглядзеў на двор нашага суседа, дзядзькі Сівага. І што бачу? Толькі што выпаў снег, укрыў зямлю, прыгожа атуліў дрэвы і кусты ў садзе. І праз снег сусед праклаў першую сцяжынку, па-гаспадарску прайшоўся з рыдлёўкай да клада дроў. Зразумела, у зімовую раніцу ў любой вясковай хаце перш-наперш распальваюць у печы. А дровы на дварэ, пад снегам, і каб хутчэй і зручней да іх дабрацца, туды і першую сцяжынку пракладваюць. Усю зіму яна будзе найбольш ажыўленай. Гаспадар ніколі не дапусціць, каб яе занесла снегам, акуратна расчысціць адразу ж.
Яшчэ зімою заўсёды гатовая сцяжынка да студні ці водазаборнай калонкі, якой сумесна карыстаюцца некалькі вясковых сем’яў. Праўда, цяпер да многіх сялянскіх сядзіб прабураны глыбокія свідравіны, у іх закінуты невялікія, вельмі зручныя помпы, яны забяспечваюць гаспадарку вадой. Але ж у нашых невялікіх вёсачках, дзе занадта многа нямоглых старых, па-ранейшаму самай надзейнай застаецца студня. І добрая сцяжынка да яе ў снежную зіму — найпершы клопат гаспадара.
На агародзе
З ранняй вясны і да позняй восені, безумоўна, самая галоўная на сялянскай сядзібе тая сцяжынка, якая вядзе на агарод і праз яго. Ёй, калі можна так выразіцца, няма ніякага спакою, яна вытаптана-перавытаптана, бо ходзяць тут амаль кожную гадзіну. Яшчэ важная і прывабная адметнасць такой сцяжынкі — самыя розныя пахі, якія тут трымаюцца заўсёды. Вясною прыемнай свежасцю пахне ўзараная ці старанна перакапаная рыдлёўкай глеба, якая ўжо прыняла першае насенне.
А потым, калі на агародзе пойдуць у рост цыбуля, часнок альбо той жа кроп, пятрушка, агуркі, дык тут стаіць такі водар, быццам не дыхаеш, а п’еш паветра, настоенае на гэтай гародніне.
Асабіста я з далёкага свайго дзяцінства назаўсёды запомніў гэтыя вузенькія, абвітыя зяленівам сцяжынкі на вясковым агародзе. Доўгія гады ў вялікім, шумным і вірлівым горадзе мне чагосьці вельмі патрэбнага ў жыцці не хапала. І вось калі прыдбалі дачу ў вёсцы і, канешне ж, з’явіўся ў нас агарод, раптам адчуў: вярнулася нешта дарагое і незабыўнае ў вобразе сцяжынак паміж градкамі. Галоўная на нашай дачы агародная сцяжынка даволі маляўнічая, яна праходзіць праз невялічкі куточак, які летам і восенню ажно свеціцца ад мноства самых розных кветак. Тут жа растуць дзве ніцыя вербы, іх доўгія, гнуткія галіны-косы прыгожа вісяць над сцяжынкай, даюць у летнюю спякоту цень з прыемнай прахалодай. Яшчэ над сцяжынкай летам звініць пчаліная музыка — паколькі для іх тут шмат спажывы, дык яны і «завіхаюцца» рупліва з раніцы да вечара.
Іншы раз на пачатку зімы, калі яшчэ не вельмі многа снегу, я прайдуся па гэтай агароднай сцяжынцы. Канешне, не для прагулкі: у нас каля плоту расце разгалістая яблыня, якая шчодра родзіць кожны год. Яблыкі на дзіва цвёрдыя, моцныя, трымаюцца на дрэве доўга. Яе аблюбавалі сініцы: калі ўсё засыпле снегам і вельмі цяжка дабываць корм, гэтыя птушкі прылятаюць на яблыню і дзяўбуць яблыкі. Вось і нядаўна бачыў такое і застаўся задаволены: яблыня ля агароднай сцяжынкі бы абедзенны стол галодным сінічкам.
За аселіцай і на балоце
У дзяцінстве я вельмі любіў сцяжынку, якая ішла ад нашай хаты да аселіцы. Тут летам расла густая сакавітая трава, якую бацька касіў разы тры, але яна хутка адрастала зноў і зноў.
Гэтая сцяжынка ад аселіцы пераходзіла на балота, якое шырока распасціралася побач з нашай вёскай. Далей за балотам — лес, любімае месца для нашай уцехі, бо ён быў надзвычай багаты на ягады, грыбы, арэхі. Балота дзе-нідзе пераходзіла ў небяспечную багну, якой баяліся і дзеці, і дарослыя, пераадолець яе было нялёгка. І тут нас выручалі сцяжынкі, яны пралягалі праз усё балота, абыходзілі багну, «пераскоквалі» з купіны на купіну і так да самага лесу.
У полі
Але найбольш сцяжынак было ў полі, на лугах. Вось жа вечная з’ява: і цяпер ад нашай, як бы мовіць, новай вёскі ва ўсе бакі праз поле, луг, праз лес разыходяцца сцяжынкі. Хаця тут пешшу ходзяць рэдка, больш ездзяць на машынах, матацыклах, ды і жыхароў у вёсцы небагата, а сцяжынкі жывуць. Значыць, яны патрэбныя вёсцы. Мо не толькі з практычнага пункту гледжання, а як своеасаблівы сімвал.
У полі сцяжынкі, як правіла, пераплятаюцца, ствараючы нават скрыжаванні, зусім як людскія лёсы. А на лузе, асабліва летам, калі ён увесь пакрыты рознакаляровым абрусам з траў і кветак, сцяжынка праз яго — быццам тоненькі жывы паясок.
Так ужо знітаваны лёс беларускага селяніна з роднай зямлёй, што страшная ваенная навала прайшлася і па нашых сцяжынках. У маёй памяці назаўжды застаўся жудасны малюнак з роднай вёскі Пешкі Бярозаўскага раёна ад ваеннай пары. Цудоўны летні дзень, і раптам усю вёску скаланула страшнае: «Немцы! Ратуйцеся!» Адразу з усіх хат пабеглі людзі — у поле, каб хутчэй дабрацца да лесу, які схавае вяскоўцаў ад злога ворага і выратуе ад смерці. Многія бягуць напрасткі, а тыя жанчыны, у якіх маленькія дзеці, па сцяжынках. У нашай маці на руках малое дзіця, ды яшчэ нас трое, цэлая сям’я. «Дзетачкі, — спалохана крычыць яна. — Хутчэй на сцяжынку, тут лягчэй, а то адстанем ад людзей, і як тады будзем адны? Бяжыце па сцяжынцы ўперадзе мяне». І так — па ўсім полі, на ўсю шырыню вёскі.
Праз некаторы час людзі дабягалі да лесу, а на сцяжынках станавілася пуста, яны, бы жывыя, насцярожана чакалі бяды.
Пакланіцца ёй
Яшчэ адна трагічная гісторыя. Прыехаў аднойчы я да Стэфана Стаброўскага, які жыў у невялічкай вёсцы Смалявіцкага раёна. У вайну на яго вачах карнікі дашчэнту спалілі гэтае паселішча, знішчылі амаль усіх жыхароў, сам жа ён выратаваўся дзякуючы сцяжынцы.
«Раніцай мяне разбудзіла маці, — расказваў Стаброўскі. — Выйдзі, кажа, сынок, глянь на вуліцу, там страляюць. Я выскачыў з хаты. Бачу, стаяць карнікі недалёка на дарозе і паляць па нашай вёсцы. Адзін матацыкліст ужо тут. Я заскочыў у хату. «Немцы!» — крычу. «У лес бяжы», — штурхае мяне за парог маці. Выбягаю на агарод, на сваю сцяжынку, якая вяла праз луг у лес. Ды ідзём на агарод, пакажу, дзе тое было.
Выходзім. Агарод па-гаспадарску дагледжаны, тут і невялікі сад, і пчальнік. Сцяжынка вядзе да плоту, праз акуратную калітку бяжыць на луг, які тут жа, за агародам, далей лес.
— І тады лес быў так блізка ад вёскі? — пытаюся.
— Блізка, але ж трэба было дабегчы праз луг, па адкрытай мясцовасці. Забілі б мяне немцы, калі б не скеміў. Сцяжынка тулілася да самага плоту, вузенькая такая, мы бераглі кожную пядзю лугу, на ім расла добрая трава, касілі кожнае лета па два-тры разы. Я і прыціснуўся да плоту, распластаўся на сцяжынцы, яна глыбокая, бы разора. Ляжу так некаторы час, чую, як страляюць, але ў нашым двары ціха. Крыху прыўзняўся і, сагнуўшыся, пабег па сцяжынцы. Яна была добра пратаптана, людзі ж пастаянна хадзілі. Дык я амаль што поўз, і нішто мне не перашкаджала. Праўда, на тым краі лугу немцы сталі па мне паліць, значыць, убачылі. Але гэта ўжо далекавата, ды і перада мною былі густыя кусты, туды па сцяжынцы я і рвануў што было сілы. Так і застаўся жывы, а сям’ю нашу тады немцы пабілі ўсю. Вось і думаю: сцяжынка мяне выратавала, быццам падказвала тады, што мне рабіць, як бегчы. Пасля вайны яна стала мне роднай, а што вы думалі.
Ну што тут сказаць: як і многія тысячы вясковых сцяжынак, і гэтая, што пралягла ў агародзе Стэфана Стаброўскага, а потым бегла праз луг да лесу, у небяспечную часіну раздзяліла лёс чалавека. Даруйце мне, паважаныя чытачы, што зноў паспрабую выказаць свае пачуцці ў вершаванай форме:
«Сцяжынкі ў вёсцы, праз луг і ў полі,//Тут ходзіць спрадвеку сялянская доля,// Я роднай сцяжынцы сваёй пакланюся,// Бо тут ёсць часцінка душы Беларусі».
Самая святая
Будзем памятаць, што ў кожнага з нас і ў жыцці ёсць свая сцяжынка. Яна пачыналася па-рознаму. Але галоўнае, каб вяла праз дабро, праўду, працу, шчырую павагу і любоў да людзей.
Але ж давайце, паважаныя чытачы, прызнаемся, ці ж не хочацца нам іншы раз вярнуцца на тыя сцяжынкі, што паволі вялі нас з бацькоўскай хаты ў іншы свет, у вялікае жыццё? З мноства іх ёсць адна сцяжынка, яна на сэрцы і памяці нашай самая дарагая і светлая, бо кліча нас да нашай малой радзімы. Не забудзем яе, і калі наведаем родную вёску, пройдзем па гэтай сцяжынцы і паклонімся кожнай травінцы, кожнай кветачцы. Хай гэта стане нашым прасвятленнем, тады лепш зразумеем, яе трэба цаніць і шанаваць усё тое, што дадзена нам Богам і Радзімай…
«Кожны чалавек у сваё жыццё дзверы адчыняе і зачыняе»
Філасофія мастака Івана Супрунчыка са Столінскага раёна трымаецца на яго каранях
– А ЦІ ведаеце вы, што аднойчы ў Аздамічах жонка прадала свайго мужыка за тры капейкі? — пачынае мастак гаворку з журналістам. — Маўляў, больш не каштуе. А адна кемлівая кабета вазьмі ды і купі яго: тры капейкі аддала гаспадыні і забрала чалавека. Тая пасля адумалася, прыйшла назад патрабаваць. Але пакупніца не аддае, кажа, я за яго грошы заплаціла. Ды і мужык сам не захацеў вяртацца да жонкі, так усё жыццё і пражыў з той, якая яго купіла. І яшчэ адна гісторыя была. Мужык каханцы ўпотай з дому сала насіў. А жонка даведалася і вырашыла яго пакараць: падала на мужа ў суд. Яму шэсць месяцаў турмы прысудзілі. А тут вясна, трэба араць, дык потым жанчына казала: «Няхай бы ён і далей тое сала цягаў, толькі араў бы». Так сама сябе і пакарала.
ТАКІХ гісторый у Івана Супрунчыка з вёскі Цераблічы Столінскага раёна — цэлы музей этнаграфіі і быту, дзе ён і за кіраўніка, і за экскурсавода. Але гэта не проста гісторыі. Гэта — сапраўдны радавод яго роднай вёскі і ваколіцы. Да таго ж кожная легенда ці бываліца ілюструецца экспанатамі музея, карцінамі і скульптурамі самога Івана Філіпавіча. Дарэчы, свае скульптуры самабытны мастак стварае з дрэва пры дапамозе адной толькі сякеры. Гэта яго адметная тэхніка: сам яе вынайшаў, у ёй і працуе.
Амаль усё жыццё Іван Супрунчык працаваў у роднай вёсцы загадчыкам бібліятэкі — пасля вучобы ў бібліятэчным інстытуце. Але заўсёды па жыцці з ім ішлі два яго захапленні: любоў да гісторыі роднай вёскі і творчасць. Скончыў Народны ўніверсітэт мастацтваў у Маскве, факультэт малюнка і жывапісу. А калі ў «ліхія» дзевяностыя ў Цераблічах перастаў існаваць філіял Пінскай трыкатажнай фабрыкі, дзе шылі спартыўную вопратку, заняў пад бібліятэку яго былы будынак. Тут жа размясціў і музейныя экспанаты — старажытныя прадметы побыту палешукоў, якія збіраў усё жыццё, а таксама вынікі ўласнай творчасці.
Ужо ў 1996 годзе музей атрымаў званне «народнага», і з тых часоў штогод яго пацвярджае. Шматлікія экскурсіі і асобныя наведвальнікі музея абавязкова пакідаюць запісы ў кнізе гасцей. У ёй — словы ўдзячнасці на беларускай, рускай, украінскай, нямецкай, французскай мовах. Пару месяцаў таму да Івана Філіпавіча завітаў беларускі паэт Леанід Дранько-Майсюк. «Ваш музей, спадар Іван, дае душы сапраўдную паэзію», — напісаў ён мастаку пра свае ўражанні. Тут і сапраўды можна не толькі паглядзець на экспанаты, паслухаць займальныя гісторыі, але і атрымаць майстар-клас.
— У дзяцінстве марыў пабачыць, як мастак стварае свае творы, з чаго пачынае, як працуе. Але дзе ж гэта пабачыш у вёсцы? Таму зараз даю такую магчымасць усім жадаючым, — кажа мастак.
А яшчэ ён вучыць дзяцей маляваць: вядзе два разы на тыдзень гурток. Згадзіцеся, не любая вёска можа такім пахваліцца. Усе экспанаты ў музеі Іван Супрунчык размясціў у адпаведнасці з асабістымі меркаваннямі.
—Мне казалі — трэба стварыць экспазіцыі. Але гэта ж не толькі народны музей, гэта вясковая хата. А мужык ніколі не класіфікаваў сваё дабро: нешта пад лавай ляжыць, нешта ў гумне. — працягвае Іван Філіпавіч.
ФІЛАСОФІЯ Супрунчыка трымаецца на яго каранях, на традыцыях і ўкладзе жыцця родных мясцін.
— Самыя старыя, першабытныя сімвалы, якім чалавек пакланяўся спрадвеку, — агонь, вада і хлеб. Абрады з гэтымі сімваламі працягваюць існаваць і сёння. Яны проста перайшлі з язычніцтва ў праваслаўе, — разважае ён. — Яшчэ адзін сімвал для нашых мясцін — гаршчок. Калі нараджалася дзіця, гаршчок разбівалі. На вяселлі, калі маршалкі ішлі з хаты, таксама білі гаршкі, якія на плоце віселі. Калі чалавек паміраў, у гаршчок змяшчалі прах і закопвалі ў зямлю. Кожны па-свойму тлумачыць значэнне гэтага сімвала. А я лічу, што гаршчок першабытны чалавек зляпіў у выглядзе зямлі. А яшчэ яго можна параўнаць з ластаўкіным гняздом. А ў ім — птушаняты. Гэта значыць, што адтуль выходзіць жыццё.
І ўсе творы Івана Супрунчыка так ці інакш звязаны з тымі сімваламі, пра якія ён кажа. А яшчэ, вядома ж, з легендамі, паданнямі, казкамі пра родную вёску і яе жыхароў.
. Некалькі стагоддзяў таму стаяла ў вёсцы Цераблічы шаснаццаць хат, і жылі ў іх шаснаццаць радоў. І жыў там Ліхван Ліхваняня, які забіў шчыкалаткай цяля і падзяліў яго па радах: кожнаму ў вёсцы дасталося па кавалачку. І кожнаму роду ён даў характарыстыку: «Клубом — прысы, бо там Яўмен лысы. Кашэўскім — рогі, бо не ўступаюцца дарогі, Маўсеём — морда, бо ў іх натура цвёрда. Макатом каленца — ні дроў, ні паленца. Казаком — вушы, бо ў іх няма ні хлеба, ні калатушы. Каўбасом — пячонкі, што яны ходзяць на вячоркі. Мельніком дзяліў кішкі, каб завязваць мяшкі. Стральцом даў пляхі, бо да іх заязджаюць ляхі. А сабе пакінуў тулавец, бо ён хлопец-маладзец. »
— Дзіўна, але і сёння, праз столькі стагоддзяў людзі з гэтых радоў пазнаюць сябе ў гэтай гісторыі. Вось яна — мудрасць народа. У адным родзе ўсе мужчыны рана лысеюць, да трыццаці гадоў, — тлумачыць Іван Філіпавіч. — Другія як былі беднымі, так і не пабагацелі. Іншыя, наадварот, раней добра жылі, ды і зараз не горш. А ў Кармільцаў і сёння нараджаюцца самыя прывабныя дзяўчаты ў акрузе. І пра мяне там ёсць таксама. Я ж са Стральцоў. Як у старадаўнія часы да нашага роду ў госці паны завітвалі, так і зараз гэтая завядзёнка ідзе. Вось і вы да мяне прыехалі.
ТВОРЫ Івана Супрунчыка распавядаюць пра ўсё жыццё палешукоў — ад нараджэння да самой смерці. Шмат з іх прысвечана традыцыі сватаўства. Напрыклад, карціна «Лапці». Хлопцы кідалі звязаныя лапці ў хату да любай дзяўчыны і казалі: «Шуры-буры, лапці ў хату». Калі даспадобы жаніх — яго запрашалі ў хату. Калі не — бацька выходзіў і казаў: «Не шурай, не бурай, свае лапці забірай». І ўсё было адразу зразумела. Маглі яшчэ чобаты ў сені ставіць. У адзін насыпалі зерне, у другі — зямлю. Калі дзяўчына пакідала ў сенях чобат з хлебам — можна ісці ў сваты. Калі з пяском — адмова.
– ЛЮДЗІ цяжка працавалі. Глядзіце, вось у мяне сярод экспанатаў некалькі сох. Я заўсёды дзіўлюся: што можна было наараць гэтымі прыладамі? Але ж аралі і выжывалі. Вельмі цяжка працавалі. А мы сёння шкадуем сябе, на долю сваю скардзімся. Зараз не жыццё, а адна радасць, асабліва калі не лянуешся і ў гарэлку з галавой не лезеш, — разважае Іван Супрунчык.
А вось яшчэ адна карціна, а разам з ёй і павучальная гісторыя. Хаця і трохі жудасная. Непадалёк ад Цераблічоў працякае рака Сцвіга. На ёй ёсць Галоўчын востраў. Людзі кажуць, што шмат гадоў таму, калі яшчэ мужчыны па 25 гадоў у салдатах служылі, двое рэкрутаў уцяклі з арміі. І сталі жыць на гэтым востраве. А паколькі на Палессі кожны кавалачак зямлі і да гэтага часу выкарыстоўваецца, на востраве тым была гаспадарка аднаго мужыка: хлеў, каровы. І вось аднойчы чалавек з жонкаю паехалі даіць карову, а на востраве — уцекачы. Схапілі яны мужыка — забіць хацелі. А жонка яго ў лодцы сядзела. І чалавек просіць: «Дапамажы мне, жонка!», а тая адказвае: «Хто мацнейшы — той і мой». Мабыць, думала ад мужа такім чынам пазбавіцца. Але таго сабака выратаваў. Мужык уцекачоў звязаў, а жонцы галаву адсёк — у настаўленне ўсім жонкам, каб мужам не здраджвалі…
СМЕШНАЯ КАРЦІНА пра бабку Шмудалу. За польскім часам нельга было проста так збіраць ягады ў лесе, трэба было за гэта заплаціць. Але бабка падбіла дзяўчат пайсці ў лес без квіточка. А ў лесніках у той час быў Марыніч, таксама з мясцовых. Дарэчы, зараз у лясгасе яго нашчадак працуе з такім жа прозвішчам.
І ляснік злавіў гэтую бабку. Дзяўчаты ў лесе пахаваліся, а ляснік бабку трымае і пытаецца яе: «Як тваё імя?» А на мясцовым дыялекце імя — гэта вымя каровы. А Шмудала, якая надта ж любіла пасмяяцца, і адказвае яму: «Не, пан, імя ў мяне няма, у мяне толькі грудзі ёсць!» Што лесніку рабіць? Што ўзяць з дурной бабы? Плюнуў ён, вылаяўся і адпусціў бабку. Так яна лесніка перахітрыла.
Шмат у музеі экспанатаў, якія расказваюць пра побыт і жыццё палешукоў са старадаўніх часоў. Вось дзіўнае прыстасаванне — станок, пры дапамозе якога можна віць вяроўкі з каноплі. Прыдумаў і сканструяваў яго мясцовы каваль Адам. Вось якар вышэй за чалавечы рост — хлопцы знайшлі ў возеры ў Альшанах. Важыць ажно 130 кілаграмаў! І надпіс на ім ёсць — 1500 з нечым год. А гэткі драўляны чайнік называлі барыла, яго бралі, калі ішлі ў сваты, і з яго разлівалі медавуху. Човен, выдзеўблены ў магутным дубе. І рэдкі экспанат, які, дарэчы, ёсць толькі ў Эрмітажы, — жаночы галаўны ўбор з берасты, прыкладна XVI—XVII стагоддзя. Галоўка называецца.
— Мне маці хросная, калі жывая была, расказвала, што ў дзяцінстве вечарамі яны палохалі людзей гэтай «галоўкай». Толькі называлі яе інакш — дзюбай, бо да птушынай дзюбы сваёй формай падобна, — кажа Іван Супрунчык. Ёсць тут і карціна, якая прысвечана памяці маці мастака, называецца «Дзверы».
Ёсць сярод твораў і прысвечаныя падзеям нядаўняй гісторыі. Гэта скульптуры, якія ў алегарычнай форме распавядаюць пра разбурэнне Савецкага Саюза, і скульптуры ў памяць чарнобыльскай трагедыі. Але ёсць і прыемныя моманты ў нашай сучаснасці. Напрыклад, Іван Філіпавіч вырабіў скульптуру да чэмпіянату свету па хакею. Зрабіў яе ў выглядзе кубка з караваем пасярэдзіне — адразу бачна, што сапраўдны, беларускі.
— Калі любіш сваю справу ды не можаш жыць без яе, сама душа падказвае табе, як і што рабіць, — кажа Іван Супрунчык. — Вось я зараз узяўся за радавод маёй сям’і. Маці ў гэтай скульптуры будзе матаць ніткі ў клубок, які сімвалізуе пупавіну. Колісь яна казала, што Кароцічы, што недалёка ад Цераблічоў, — гэта канец свету. Так мы ў сваім куточку і жывём. У чароўным куточку Палесся, дзе захавалася літаральна ўсё: і звычаі, і ўклад жыцця, і традыцыі, і, спадзяюся, будуць захоўвацца.
– Кожны чалавек у сваё жыццё дзверы адчыняе і зачыняе. Мая маці ўжо свае дзверы зачыніла, — тлумачыць Іван Філіпавіч. — Кожны з нас павінен прайсці праз дзверы — сэрца Хрыста. І выконваць запаведзі: любіць бліжняга і нікому не рабіць кепска. А яшчэ мы павінны памятаць і шанаваць сваіх продкаў, свой радавод, і тады нашы нашчадкі пра нас будуць ведаць і памятаць.
Читайте также: