Дарога у жыцце дыктант у кожнага чалавека свае жыццевыя сцяжынкі сцежкі дарогі
Дарога у жыцце дыктант у кожнага чалавека свае жыццевыя сцяжынкі сцежкі дарогі
Рыгор Шырма
Рыгор Раманавіч Шырма жыў і працаваў, не шкадуючы сябе, каб зберагчы душу народную — песню.
Яшчэ ў студэнцкія гады Рыгор Шырма пакляўся вывесці ў людзі і зрабіць дамаю высокага культурнага свету нашу простую сяляначку, беларускую народную песню. На працягу ўся го жыцця ён збіраў і запісваў народныя песні, шукаў сярод кампазітараў добрых апрацоўшчыкаў, стварыў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу і некалькі дзесяцігоддзяў быў яе нястомным кіраўніком. 3 ім капэла аб'ехала паўсвету, а яе кіраўніка называлі майстрам чарадзеем.
У рэпертуары капэлы былі класічныя творы еўрапейскіх кампазітараў, усе лепшыя творы беларускіх кампазітараў, песні розных народаў. Капэла Шырмы паказала ўсяму свету хараство і веліч роднай беларускай песні. Рыгор Раманавіч здзейсніў сваю мару: наша беларуская народная песня загучала на самых вядомых сцэнах Еўропы. А «Зорку Венеру», напрыклад, называлі выключным шэдэўрам, якому можа пазайздросціць кожны народ.
Шматгранная плённая дзейнасць Рыгора Раманавіча Шыр мы — гэта наша гістарычная спадчына. (139 слоў)
Дарога у жыцце дыктант у кожнага чалавека свае жыццевыя сцяжынкі сцежкі дарогі
Сцяжыны дзяцінства
Сцяжын на свеце многа. Прыкметныя і шырокія сцяжыны існуюць гадамі і служаць адразу многім людзям, цэлым пакаленням. Па кароткіх і вузкіх ходзіць чалавек значна радзей. Бываюць яшчэ зусім нязведаныя, амаль няходжаныя, на якія трапляе толькі выпадковы вандроўнік.
Колькі ў свеце людзей, столькі і сцежак. У кожнага чалавека яна свая, такая асаблівая, самая прыгожая і непаўторная. Тут твае карані, тут цвіло тваё дзяцінства. Тут кожнае дрэўца вее знаёмым родным водарам. У кожным спеве птушак і журчанні ручайка ўгадваецца гучанне матчынай песні. Тут і трава больш мяккая і шаўкавістая, і неба больш высокае і сіняе, і сонца, здаецца, свеціць нават ярчэй.
Ёсць такая сцяжына і ў мяне. Вузенькая, амаль не ходжаная нікім. Яна ідзе ад хутара ўздоўж вёскі міма высокага абрыву ў глыбіню старога лесу. Я іду па сваёй лясной сцежцы, знаёмай з самага дзяцінства. (135 слоў)
Дарога у жыцце дыктант у кожнага чалавека свае жыццевыя сцяжынкі сцежкі дарогі
Калі селі ў цягнік, калі ззаду застаўся Мінск, калі вагон ўжо сцішыўся на начны адпачынак, я, нарэшце, паверыў, што еду ў далёкі чарнаморскі горад Севастопаль. Усе ўжо спалі, а я ўсё стаяў ля вагоннага акна, баючыся прапусціць што-небудзь цікавае.
Я тады спраўляўся ўсё запамінаць: і вялікія гарады, дзе спыняўся цягнік і дзе мы ласаваліся марожаным, і незнаёмыя краявіды. Але наперадзе быў легендарны Севастопаль, было жадана-невядомае Чорнае мора.
Гэта і сапраўды аказалася фантастыкай: блакітна-сонечнае мора, празрыстая вада, у якой відаць нават камяні на дне, чародкі крыклівых чаек, якія спрытна выхопліваюць з вады дробную рыбу.
Мы хадзілі па шматлікіх музеях, гулялі па вуліцах горада, назіралі, як прыгожа і зладжана маршыравалі сапраўдныя маракі. Наведалі і акварыум - вялізны зашклёны падводны дом для рознай марской жыўнасці, пра якую мы чулі толькі на ўроках біялогіі.
Каб не забыцца, вечарам старанна запісваў усё пачутае і ўбачанае, бо трэба ж пра ўсё расказаць дома. (148 слоў)
Паводле А. Бутэвіча
Частка прыроды
Чалавек - частка прыроды, яе дзіця, і ва ўсёй сваёй дзейнасці ён свядома або міжволі вучыцца ў яе, пераймае яе.
Калі ўважліва прыглядзецца, то ў самых старажытных збудаваннях можна заўважыць штосьці ад прыроды: калоны старажытнагрэчаскіх пабудоў нагадваюць дрэвы, а скляпенні многіх усходніх храмаў падобныя да панцыра чарапахі. Ёсць шмат будынкаў, якія нагадваюць кветкі. Звычайна гэта збудаванні для якіх-небудзь відовішчаў: цыркі, стадыёны, тэатры, купалы якіх зроблены ў выглядзе пялёсткаў. У Італіі ёсць мост даўжынёй больш за кіламетр, і трымаецца ён усяго на дзвюх апорах. Такую трываласць яму забяспечыла форма: мост нагадвае сабой згорнуты ў трубачку лісток пшаніцы або жыта. Італьянскі інжынер Бруна Гірэлі пабудаваў дом, які, як сланечнік, увесь час паварочвае свой фасад у бок сонца.
Архітэктура нашага часу перастала разглядаць гарады як проціпастаўленне прыродзе. Несумненна адно: зямля павінна застацца зялёнай і расквечанай. А для гэтага неабходна, каб людзі, якія будуюць дамы і гарады, былі сябрамі, а не ворагамі прыроды. (150 слоў)
Паводле У. Сверкунова
Вяртанне ў родныя мясціны
Гэтай сустрэчы са сваім лесам ён узрадаваўся так, нібы сустрэўся з даўнім сябрам, з якім, развітаўшыся ў маладосці, потым доўга-доўга не бачыўся.
Яшчэ ў аўтобусе, калі яго абыякавы позірк затрымаўся чамусьці на звычайным краявідзе, што прамільгнуў паўз акно, яму неяк нечакана падумалася, што гэты краявід, звычайны для яго, некаму такі родны і жаданы. Тады ён успомніў пра свой лес, вось пра гэтую вузенькую напаўзарослую дарожку, якая, аб'ехаўшы пару сасонак, што выбеглі як не пад самыя колы, хаваецца, нібы ратуючыся ад спёкі, пад густыя і зялёныя шаты дрэў. У гады яго маладосці гэтая дарожка была адзіным уваходам у лес, і ён ведаў тады кожнае дрэва каля яе. Цяпер жа, калі ён разам з дарогаю увайшоў пад шáты, лес, які за гэты час павышэў і пастарэў, здаўся яму чужым: у ім ён не ведаў ні дрэў, ні кустоўя, ні сцежак, якія пратапталіся ўжо без яго. (147 слоў)
Паводле Я. Сіпакова
Старажытная сталіца
Спадчынай беларускага народа з'яўляецца старажытны Наваградак. Некаторыя гісторыкі лічаць, што горад заснаваны яшчэ Яраславам Мудрым - сынам кіеўскага князя Уладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды. Чатырнаццацігадовай дзяўчынкай дачка полацкага князя Рагнеда была сілком вывезена ў Кіеў, але пазней яна вярнулася на родную зямлю.
Славянскі Наваградак - (,) прыгожы, багаты горад, культура якога была вядома ў далёкіх землях, - (,) быў у добрым суседстве з балтамі. Паступова балты і славяне, жывучы разам, зліліся, перамяшаліся, як бы парадніліся адзін з адным, Тым больш, што паблізу Наваградка знаходзілася Літва - радзіма мужнага племя людзей, якія здаўна памагалі Полацкай зямлі, крывічам-славянам. З цягам часу Наваградскае княства аб'ядналася са старажытнай Літвой. Новую дзяржаву назвалі Вялікім княствам Літоўскім, а Наваградак стаў першай сталіцай княства.
Так склалася, што наша гісторыя чатыры стагоддзі была звязана з Польшчай, Літвой і, вядома, з Расіяй. Перакройваліся нашы межы, мяняліся, але вечна жыў на гэтых землях народ, (-) працавіты, памяркоўны, мужны. Руіны Наваградскага замка гавораць пра яго цяжкую, але гераічную гісторыю. (155 слоў.)
Паводле часопіса ''Вясёлка''
Летнім днём
Алесь ішоў высокім берагам возера. Малюнкі прыроды мяняліся адзін за адным. Толькі што ён захапляўся абрывістым берагам, як раптам дарожка, што ручаінка, пакацілася з узгорка ўніз, і перад вачыма яго раскінулася бязмежная сенажаць, як бы разаслаў хто вялізны-вялізны дыван, што зліваўся ўдалечыні з блакітным шоўкам чэрвеньскага неба. Сям-там толькі віднеліся на гэтай неабсяжнай роўнядзі асобныя купкі беланогіх бярозак, якія стаялі мясцінамі, бы дзяўчаты ў карагодзе. Зусім на доле дарожку перабягаў невялікі ручай, які цурчэў з-пад маладой алешыны, што ўзнімалася над чаротамі. Вада была такая чыстая, што нават круглыя гладкія каменьчыкі, якія ляжалі на дне ручая, здаваліся белымі карaлямі. І хоць Алесю ў той час не хацелася піць, ён нахіліўся - і прыемны халадок асвяжыў яго. Пасля падняўся, далоняю выцер губы, абтрос з кашулі празрыстыя кропелькі і адчуў, што прасвятлела ў вачах, нават лягчэй цяпер ступалі ногі. (137 слоў)
Паводле П. Броўкі
Мост ля вёскі
З аднаго боку моста берагі рэчкі крутыя і адрывістыя. Праўда, падымаюцца яны не ад самай вады, а воддаль, утвараючы пойму, па сярэдзіне якой у жоўтым наносным пяску і цячэ гэтая невялічкая рэчка. Толькі дзесьці на паваротах вада падмывае то адзін, то другі абрыў, вымываючы з зямлі тоўстае карэнне, а час ад часу і цэлыя счарнелыя ствалы алешын, не пражыўшых яшчэ нават паўвека.
Некалі тут стаяў лес. Стаяў ён, відаць, не вельмі даўно, бо і цяпер яшчэ на адным беразе захавалася некалькі па-майстэрску створаных прыродай дубоў, адметных па сваёй вышыні, разнаколерных увосень. Нібы асілкі, зняўшы шапкі, глядзяць яны ўдаль, упарта не жадаючы скарыцца старасці. Цёмна-карычневыя, нібы абпаленыя агнём, лісты на іх палахліва трапечуцца, не ападаючы аж да самай вясны, пакуль не прыходзіць час саступіць месца новым, маладым. На другім беразе захавалася адна сасна, якая стаяла ў калгасным двары, якраз насупраць канюшні, таму камель яе быў так выцерты жывёлай, што блішчэў на сонцы, як наглянцаваны. (155 слоў)
Паводле І. Шамякіна
Заўсёды прыгожы
Ён прыгожы заўсёды.
І тады, калі, прачнуўшыся ад зімовага сну, светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцем дрэвы, а зялёна-смарагдавы колер зямлі, аблашчанай сінякрылым ветрам, радуе вока бязмежнаю прагай жыцця.
І тады, калі на лугах клапатліва працуюць пчолы, а кветкі, промні і птушыныя песні яднаюцца ў непаўторную мелодыю жыцця, якая запаўняе сабою ўсё: лугі, палі, лясы.
І тады, калі цішэе ў прасторах, калі на палях па-восеньску пахне ўжо свежаю саломаю і новым зернем, калі пад нагамі шамаціць апалае лісце, а жоўты колер пануе ўжо там, дзе яшчэ нядаўна было так шматколерна, гаманліва, весела.
І тады, калі зямля робіцца белаю-белаю, калі мяцеліцы спяшаюцца як найхутчэй укрыць ад маразоў кожны карэньчык, кожны парастак, калі прамярзаюць у голым суччы птушыныя гнёзды на распранутых дрэвах.
У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, летам і зімою - ён заўсёды прыгожы, наш родны, наш любы край. (146 слоў)
Дарога у жыцце дыктант у кожнага чалавека свае жыццевыя сцяжынкі сцежкі дарогі
Свой край
У кожнага чалавека, які меў шчасце нарадзіцца на нашай зялёнай зямлі, абавязкова ёсць свой ласкавы і шчымлiвa-нeпaўтopны край, які ў шырокім паняцці Радзімы звычайна займае звыклае месца. Такі край — гэта заўсёды твой цэлы свет. I як вырастае ён у тваёй душы, як шырыцца і запаланяе цябе ўсяго высакароднай гордасцю, светлай радасцю ўжо толькі адным напамінкам пра сябе, выпадковаю згадкаю пра знаёмыя з дзяцінства мясціны.
Ёсць такі край і ў мяне.
Там намнога даўжэй спеюць зеленкаватыя памідоры, прывязаныя да пруткоў. А круглабокія гарбузы, перавернутыя незагарэлымі бакамі да ўжо пахаладалага восеньскага сонца, ляжаць у агародах амаль да самых замаразкаў.
Затое намнога раней убельваюцца знаёмыя мне палі і пожні раннімі зазімкамі. Зіма, якая прыходзіць у маю вобласць раней, чым куды, багацейшая на снег і больш сярдзітая сваімі маразамі. I не дзіва! Бо мой край раскінуўся на самых паўночных схілах Беларусі.
План-канспект урока "Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот"
- падручнікі; І.Я.Лепешаў Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы; Марфемны слоўнік беларускай мовы; апорныя канспекты вучняў; табліцы “Дзеепрыслоўе”, “Знакі прыпынку пры дзеепрыслоўях”; раздатачны матэрыял: тэсты да тэмы; рознаузроўневыя заданні
Урок-замацаванне з выкарыстаннем тэхналогіі ўзроўневай дыферанцыяцыі
На дошцы запісана дата, тэма ўрока, змешчаны табліцы “Дзеепрыслоўе”, “Знакі прыпынку пры дзеепрыслоўях”; на стале даведачная літаратура
І АРГАНІЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ
Для стварэння на ўроку псіхалагічнага камфорту, добразычлівых узаемаадносін
- Добры дзень! Добрыя думкі! Добрыя справы! Пачнём наш урок з усмешкі: усміхніцеся адзін аднаму, усміхніцеся мне. Сядайце.
ІІ ПАДРЫХТОЎКА ДА ЗАСВАЕННЯ ВЕДАЎ
Паведамляецца тэма ўрока. Вучням прапануецца сфармуляваць задачы ўрока
Настаўнік карэкціруе адказы вучняў пры неабходнасці
ІІІ АРГАНІЗАЦЫЯ ЗАСВАЕННЯ ВЕДАЎ І ВЫПРАЦОЎКІ ЎМЕННЯЎ
1. Франтальная гутарка
- Якую форму дзеяслова называюць дзеепрыслоўем?
- Назавіце марфалагічныя прыметы дзеепрыслоўя?
- Якую ролю выконвае дзеепрыслоўе у сказе
- Раскажыце пра знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі.
Вучні прадстаўляюць свае табліцы , выкананыя дома пра знакі прыпынку пры дзеепрыслоўным звароце ў параўнанні з дзеепрыметным
- Паразважайце, ці патрэбны ў мове дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты? Якую ролю яны адыгрываюць?
ІV . РОЗНАЎЗРОЎНЕВАЕ ТЭСТАВАЕ ЗАДАННЕ
Вучням прапануецца выканаць тэставае заданне і вызначыць, наколькі імі засвоены матэрыял. На выкананне адводзіцца 8 вілін. Варыянты адказаў запісваюцца ў сшыткі.
Праз 8 – 10 хвілін праводзіцца ўзаемаправерка. Настаўнік паказвае на слайдзе правільныя адказы, а вучні правяраюць работу суседа па парце. Дзеця даецца тулумачэнне па ацэньванні работ: колькасць правільна выкананых заданняў адпавядае адзнацы, якую яны выстаўляюць у сшытак партнёру.
VІ . САМАСТОЙНАЯ ПРАКТЫЧНАЯ РАБОТА ВУЧНЯЎ
У аснову пакладзена індывідуальная работа, якая дазваляе правесці карэкціроўку ведаў і ўменняў вучняў, стварыць на ўроку сітуацыю поспеху і псіхалагічнага камфорту; выхоўваць самастоўнасць у атрыманні ведаў.
Тлумачэнні па выкананні задання: перад кожным на парце ляжыць ліст з заданнямі, яны розным па цяжкасці (5 узроўняў). Выконваць заданне неабходна пачаць з таго нумара, які супадае з колькасцю балаў, набраных за тэст. Напрыклад набрана 6 балаў па тэсце, значыць, выконваць заданні па тэме “Дзеепрыслоўе” неабходна пачаць з №6; калі цяжка яго выканаць, можна перайсці да задання №5 і нават №4. Ацэньваюць вучні сябе самі, ля дошкі на стале ляжаць правільныя адказы на пытанні па кожным заданні. З выкананым заданнем вучань падыходзіць да стала і правярае яго. Калі заданне выканана дакладна, пачынае выконваць наступае, калі няправільна, то вяртаецца да задання на прыступку ніжэй.
Дазваляецца звяртацца да табліц, падручніка, слоўнікаў і настаўніка.
VII. ЗАКЛЮЧНАЯ ЧАСТКА
За 3-5 хвілін да званка дзеці занакчваюць работу і выстаўляюць сабе адзнакі па рэальна выкананым апошнім заданні.
Перад тым як здаць сшыткі настаўніку, вучням прапануецца намаляваць свій настрой у выглядзе твару чалавечка.
Выстаўляюцца адзнакі ў журнал і дзённікі.
VIII ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ
ДЛЯ ЎСІХ ПАРАГРАФ
Пісьмовае заданне: хто атрымаў
Тэставае заданне па тэме “Дзеепрыслоўе”
1. Сярод пералічаных ніжэй слоў адзначце дзеепрыслоўе:
2. Знайдзіце сказ, у якім ёсць дзеепрыслоўны зварот.
1) З дружнаю работаю, з добрым умалотам, выспеўшы на сонцы, восень надышла.
2) Жыццё пражыць – не поле перайсці.
3. Дзеепрыслоўе – гэта :
1)часціна мовы, якая абазначае дзеянне і адказвае на пытанні што рабіць? што зрабіць?
2)нязменная дзеяслоўная форма, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў- выказнік;
4. Дзеепрыслоўе разам з залежнымі ад яго словамі ўтварае_____________________________________________________.
5. Дзеепрыслоўе і дзеепрыслоўны зварот у сказе з’яўляюцца:
2)азначэннем і выказнікам;
3)акалічнасцю і выказнікам;
6. Што з пералічанага не ўласціва дзеепрыслоўю:
1)быць зваротным ці незваротным;
2)быць закончанага ці незакончанага трывання;
3)быць у сказе акалічнасцю;
4)змяняцца па родах і ліках.
7. У якім сказе з дзеепрыслоўным зваротам правільна расстаўлены знакі прыпынку?
1)У кожнага чалавека свае жыццёвыя сцяжынкі, сцежкі, дарогі.
2)Квітнее лес, дыміцца, варушачы галлём, расінак завушніцы мігаюць серабром.
3)Буслы толькі злёгку рамантавалі гняздо засцілаючы яго галінкамі.
8. Адкажыце, якое дзеянне абазначаюць дзеепрыслоўі незакончанага трывання:
1)адначасовае з асноўным дзеяннем;
2)дзеянне, якое адбылося раней за асноўнае дзеянне.
9. Знайдзіце сказ з памылковым ужываннем дзеепрыслоўя:
1) Вобмацкам, зусім згубіўшы сцежку, мы шукалі хату лесніка.
2) Жоўтае цьмянае святло трымцела на карцінах, дзіўна ажыўляючы цёмныя вобразы на іх.
3) Цешачы падлетка Мікіту, на вуліцы стала санечна і цёпла.
4) Вольга маўчала, павольна заплятаючы валасы ў касу.
10. Ці ёсць падабенства паміж дзеепрыслоўем і дзеепрыметнікам? Абгрунтуйце свой адказ.
Заданні па тэме “Дзеепрыслоўе”
1. Выпішыце са сказаў дзеепрыслоўі. Вавёркі спрытна зрываюць сухія шышкі ды, спяшаючыся, нясуць у свае гнёзды. Сіратлівы бусел, задумаўшыся, стаяў на адной назе і падоўгу глядзеў, павярнуўшы дзюбу на поўдзень. Недзе недалёка ў праліве крэкча, асядаючы, тонкі лёд.
2. Спішыце сказы, падрэсліце дзеепрыслоі адной лініяй, а дзеепрыслоўныя звароты – дзвюма . Андрэй не слухаў, не азіраючыся, ішоў далей. Налюбаваўшыся баравікамі, Лабановіч, не спяшаючыся, прыступіў да збору.
3. Спішыце сказы, замяняючы дзеясловы, змешчаныя ў дужках, дзеепрыслоўямі. Як маладзее заўсёды сейбіт, (кідаць) у новую раллю зерне свае надзеі. Наперад песня рвецца, (страчаць) вясну, аж сонейка смяецца, (прачнуцца) ад сну. (Пагойдвацца), спеюць жытнёвыя каласы.
4. Выпішыце са сказаў дзеепрыслоўі, назавіце іх марфалагічныя прыметы. Шафёр скінуў газ, і аўтобус ціхенька, часам падскокваючы на ямках і бразгаючы жалезным нутром, пакаціўся ў лагчыну і раптам затрубіў, сцішаючы ход: сярод шашы стаялі спутаныя коні, адзін на аднаго паклаўшы шыі . (В.Адамчык)
5. Зрабіце марфемны разбор дзеепрыслоўяў. Спяшаючыся, запаўняючы, зайшоўшы, б’ючы.
6. Запішыце сказы, паставіўшы знакі прыпынку. Маруся адхінулася ад малога устала паспешліва выціраючы слёзы і пайшла да дзвярэй не разумеючы чаго хоча ад яе старая. (М.Стральцоў) А потым бег падскокваючы па мёрзлым полі самалёт. Падняўся. Хіліўся на адзін бок робячы круг над мястэчкам. (М.Стральцоў)
7. Спішыце сказы, падкрэсліце дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі, вызначце іх марфалагічныя асаблівасці і сінтаксічную ролю. На шыбе марознай узорам застыў, раскінуўшы крылы, аснежаны голуб. Рассыпаючы фіялетавыя іскры, прайшоў заліты святлом трамвай.
8. Складзіце сказы па прыведзеных схемах, дзеепрыслоўныя звароты падкрэсліце як члены сказа.
9.Дапоўніце сказы дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі.
У сінім небе, ……………………, заліваліся жаваранкі.
Касыя промні сонца пранікалі з лес,………………………… .
Лёгкі ветрык прабягаў над возерам, …………………………. .
10. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў, падбярыце сінанімічныя ім выразы. Складзіце з імі сказы.
Задраўшы нос, прапусціўшы міма вушэй, вылупіўшы вочы.
11.* Напішыце невялікае сачыненне на тэму “На спартыўных спаборніцтвах”, выкарыстоўваючы па магчымасці дзеепрыслоўныя словазлучэнні.
Пераганяючы адзін аднаго, хвалюючыся ад радасці, прабегшы два кругі, смеючыся і жартуючы і інш.
Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.
Дорогие места родного края (на белорусском)
Колькі ў Беларусі прыгожых мясцін? На гэта пытанне нельга знайсці адказу. Лясы, азёры, рэкі, балоты – гэта наша багацце, наша непаўторная сувязь з прыродай, часткай якой з’яўляемся мы. Гэту сувязь не трэба парушаць, але ўсё зараз, на жаль, адбываецца наадварот.
Горад стаў родным домам, толькі адзінкі з тых людзей імкнуцца назад, у вёску, жыць і працаваць, расціць дзяцей і ўнукаў.
Як добра асядзець на беразе возера, падумаць пра жыццё, паслухаць спеў птушак, любавацца роднымі краявідамі: вунь удалечыні лес, шырокі, дрымучы, багаты на грыбы і ягады, тое ж шырокае блакітнае возера, ў якім плёскаецца рыба, а на другім беразе сядзяць рыбакі з вудамі, якія спадзяюцца злавіць рыбу пабольш, каб потым выхваляцца перад іншымі рыбакамі.
Я лічу, што любому чалавеку падабаецца прырода. Але ж не кожны імкнецца да таго, каб проста з’ездзіць са сваёй сям’ёй на пікнік, бо ў кожнага чалавека ў горадзе ёсць неадкладныя справы, а часам няма ніякага жадання.
Патрэбна нямала часу, каб аб’ездзіць усю Беларусь і ўбачыць усе яе прыгажосці. Край блакітных азёр, Беларусь сінявокая!
Прыгажосць рэк і азёр захапляе, такую прыгажосць трэба зберагчы для нашчадкаў, нашчадкі павінны зберагчы яе для сваіх нашчадкаў, бо кроў нашых дзядоў і прадзедаў пралівалася для таго, каб зберагчы Беларусь незалежнай, каб рэкі і азёры не асушылі, а лясы не вырубілі.
“Жыццё даецца, каб жыццё тварыць…” (сачыненне па творах А.Вярцінскага)
Адзінаццаты клас, напярэдадні новага, нязведанага жыцця я сама, цытата з верша паэта-земляка і багата-багата розных думак, якія блытаюцца ў галаве і не даюць спакою… І гэта добра, што ўсё менавіта так… Калі, як не сёння, падумаць над тым, як распарадзіцца жыццём уласна мне?!
Напэўна, усё тое, што я зараз напішу, будзе проста маім жыццёвым арыенцірам. А дапаможа мне ў гэтым беларуская літаратура ў асобе аднаго з самых любімых маіх паэтаў.
І так, жыццё… Што ж гэта? Напэўна, самае мудрагелістае пытанне, адказ на якое шукае кожны. А вось знаходзяць, думаю, не ўсе. Хтосьці жыве і ніколі не думае аб тым: а навошта? Навошта матуля кожную раніцу мне так цёпла ўсміхаецца, навошта птушкі так звонка пяюць па вясне, навошта лес шуміць так гулка, навошта дуб мой бацька пасадзіў пад акном, навошта снег кожную зіму ўкрывае бруд нашых вуліц белым дываном, навошта сонейка раніцою ўстае з-за гарызонту, навошта кветкі на зямлі, вясёлка, навошта мы прыходзім у гэты свет?
Будзе, канешне, дзёрзка, але мне здаецца, што я ведаю адказ на гэтыя пытанні. Усё і ўсе на зямлі для таго, каб каляровым і непаўторным быў гэты свет, каб нам, людзям, набела, па-добраму пражыць сваё жыццё, сагрэць іншых, застацца агеньчыкам у іх сэрцах, пакінуць па сабе добрую памяць і саступіць дарогу тым, хто пойдзе таптам сцежку жыцця за намі ўслед. І тады будзе вечным неўтаймоўнае кола жыцця!
Але пры гэтым у кожнага з нас ёсць права выбару па-рознаму жыццё пражыць:
Абрастаем. Паперамі, рэчамі,
абавязкамі, звычкамі, стрэчамі.
Абрастаем болямі, охамі.
Як валун абрастае мохам,
абрастаем мохам абставін.
Абрастаем даўгамі, хвастамі.
Абрастаем, як бераг кустамі.
“ Дзе чужое, дзе наша? – пытаем. –
Дзе расцём, а дзе абрастаем? ” –
Мы пытаем. Гэта няпроста
абрастанне адрозніць ад роста.
На душы маёй – шчэць густая.
Вось такога “сябе” можна адшукаць у вершы Анатоля Ільіча “Абрастаем. Паперамі, рэчамі … ”. Не, безумоўна, гэта не мой выбар: я не хачу мець аброслую шчэццю душу, я хачу захаваць у сабе яе адкрытасць і чысціню, хачу ўвесь свет адчуваць і радасцю гэтага дзяліцца з іншымі.
Думаю, не важна зусім, кім я буду. Галоўнае, якой я буду, чым напоўненай! Я баюся, каб ніхто ніколі не папракнуў мяне ў нікчэмнасці душы, подласці спраў, як піша пра гэта мой зямляк у вершы “Чалавек маленькага росту”:
“ Чалавек душы маленькай,
Мог ты лепшым быць ці не? ”
Чалавек маўклівы нейкі,
не адказвае ён мне.
Мабыць, цяжкае пытанне.
Чалавек маўчыць нездарма.
Хібам нашым ёсць апраўданне,
подласці апраўдання няма.
Глыбокая філасафічнасць твораў А.Вярцінскага прымушае мяне да глыбокіх разваг над уласным будучым, над жыццём увогуле. Я ўсё ясней і ясней усведамляю, што чалавекам мала на зямлі нарадзіцца, ім яшчэ варта стаць! На гэта іншы раз можа спатрэбіцца ўсё жыццё.
Я не хачу быць шаблонам, я хачу захаваць у сабе непаўторнасць і ўнікальнасць. Я хачу мець уласныя меркаванні і погляды і несці за іх сваю ступень адказнасці.
У гэтым сэнсе мне вельмі імпануе верш Анатоля Ільіча Вярцінскага “Перасцярога”:
Людзі, не збівайцеся у статак!
Знаю: моцны статкавы пачатак,
знаю: тужым мы па ім падчас,
знаю: так і падмывае нас –
збіцца ў статак, збіцца і згубіцца
недзе ў самай гушчыні яго,
збіцца ў статак, збіцца і пазбыцца
вобліку і голасу свайго.
Збіцца ў статак, важаку скарыцца,
і ў той пакорнасці сляпой
тупаць да агульнага карытца,
тупаць на агульны вададой.
Сапраўды, якімі б ні былі выпрабаванні, ніколі нельга змяняць сабе, ніколі нельга адступацца ад святога, за якое і жыцця не шкада. А святымі былі, ёсць і будуць для нас бацькі, Радзіма, мова, воля! Ім падпарадкавана наша існаванне, бо:
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Каб светла-залатую яго ніць
Віць і далей – любоўю, справай дзейнай
Ды словам, што ад справы неаддзелена.
Можна застацца на зямлі і пасля таго, як фізічна мы знікнем: у справах, у добрай памяці па сабе, у дзецях і ўнуках! Думаю, што дзеля гэтага я і буду жыць на зямлі, каб дзейсным святлом сваіх спраў заслужыць высокае званне Чалавек.
“Інакш – якая ад жыцця карысць?”…
Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.
Дарога у жыцце дыктант у кожнага чалавека свае жыццевыя сцяжынкі сцежкі дарогі
Вёска над ракой
Унізе каля ракі шнурком пагойдваліся на вадзе лодкі. Яны былі прымкнутыя замкамі на ланцужках да ўкапаных у зямлю рэек. Лодак было шмат. Амаль у кожнага гаспадара быў водны транспарт.
Рака праз вёску выгнулася лукавінай. Тут жа ад яе адыходзіла шырокая затока, у якой было бела ад гусей і качак. У жніўні затока цвіла, паверхня яе была скрозь зацягнута дробнымі лускавінамі раскі. Лодкі, што заплывалі ў затоку, чарцілі на ёй чорныя дарожкі. Вясковыя малыя бегалі па яе пясчаным беразе з вудамі, лавілі якую драбязу. Далей, за паўкіламетра ад затокі, быў востраў, зарослы кучаравымі лазнякамі. Гэты востраў дзяліў раку на два амаль аднолькавыя рукавы. На другім беразе далёка разлягаліся паплавы, якія ў касавіцу густа застаўлялі стагамі.
Хораша стаяла вёска над ракой. Прыгожа патанала яна ў снегавой кіпені майскіх садоў, раскашавала пад вераснёўскім сонцам. (134 словы)
Вясковыя сцяжынкі
Ну што такое вузенькая сцяжынка, якая вядзе ад вясковай хаты, скажам, да аселіцы? Ці далей — у поле, да бліжэйшага лесу, да ласкавай рэчкі. На першы погляд, яна нічога не значыць і ніякага да яе інтарэсу няма ў наш век імклівага прагрэсу, калі спадарожнікі, запушчаныя з зямлі, праклалі шматлікія маршруты нават у бязмежнай касмічнай прасторы.
І многія нашы вёскі цяпер змянілі сваё аблічча, а некаторыя, па сучаснай модзе, узялі сабе новыя назвы — аграгарадкі. Зусім мала стала ў іх сцяжынак, вуліцы заасфальтаваны, нават у сялянскіх дварах выкладзена прыгожая плітка, ходзяць тут вяскоўцы з камфортам, маладыя жанчыны і дзяўчаты нават у модных туфлях на высокіх абцасах. І гэта добра. Такія перамены толькі радуюць.
Але ж засталіся тыя самыя сцяжынкі, што працягнуліся да нас з далёкага мінулага. І пратапталі іх за многія дзесяцігоддзі нашы продкі — вяскоўцы. Такія сцяжынкі — як жывая повязь паміж пакаленнямі, іх можна параўнаць з крывяноснымі сасудамі, якія сілкуюць кожную вясковую хату, сядзібу, трывала звязваюць у адно арганічна цэлае ўсё, чым жыве вёска і навакольнае асяроддзе.
Вось напісаў слова «звязваюць» і задумаўся. Мо такое было раней, гэта значыць — звязвалі. Дзякуй людзям і Богу, вясковыя сцяжынкі жывуць і цяпер, хаця іх значна менш. Але жывуць, бо яны — частка душы беларусаў, хвалюючая і шчымлівая памяць, якая не павінна знікнуць у наш тлумны час.
У снежную зіму
Сцяжынкі бываюць розныя, як і рознае жыццё беларускай вёскі. Кожнай з іх на сялянскай сядзібе адведзена свая роля, для адных — надзвычай важная, для іншых — як бы пабочная. Гэта адразу ўбачыш, калі выпадзе першы снег. Вось прыехаў я з раніцы ў вёску, дзе мы з жонкай набылі зямельны ўчастак, пабудавалі хату, паглядзеў на двор нашага суседа, дзядзькі Сівага. І што бачу? Толькі што выпаў снег, укрыў зямлю, прыгожа атуліў дрэвы і кусты ў садзе. І праз снег сусед праклаў першую сцяжынку, па-гаспадарску прайшоўся з рыдлёўкай да клада дроў. Зразумела, у зімовую раніцу ў любой вясковай хаце перш-наперш распальваюць у печы. А дровы на дварэ, пад снегам, і каб хутчэй і зручней да іх дабрацца, туды і першую сцяжынку пракладваюць. Усю зіму яна будзе найбольш ажыўленай. Гаспадар ніколі не дапусціць, каб яе занесла снегам, акуратна расчысціць адразу ж.
Яшчэ зімою заўсёды гатовая сцяжынка да студні ці водазаборнай калонкі, якой сумесна карыстаюцца некалькі вясковых сем’яў. Праўда, цяпер да многіх сялянскіх сядзіб прабураны глыбокія свідравіны, у іх закінуты невялікія, вельмі зручныя помпы, яны забяспечваюць гаспадарку вадой. Але ж у нашых невялікіх вёсачках, дзе занадта многа нямоглых старых, па-ранейшаму самай надзейнай застаецца студня. І добрая сцяжынка да яе ў снежную зіму — найпершы клопат гаспадара.
На агародзе
З ранняй вясны і да позняй восені, безумоўна, самая галоўная на сялянскай сядзібе тая сцяжынка, якая вядзе на агарод і праз яго. Ёй, калі можна так выразіцца, няма ніякага спакою, яна вытаптана-перавытаптана, бо ходзяць тут амаль кожную гадзіну. Яшчэ важная і прывабная адметнасць такой сцяжынкі — самыя розныя пахі, якія тут трымаюцца заўсёды. Вясною прыемнай свежасцю пахне ўзараная ці старанна перакапаная рыдлёўкай глеба, якая ўжо прыняла першае насенне.
А потым, калі на агародзе пойдуць у рост цыбуля, часнок альбо той жа кроп, пятрушка, агуркі, дык тут стаіць такі водар, быццам не дыхаеш, а п’еш паветра, настоенае на гэтай гародніне.
Асабіста я з далёкага свайго дзяцінства назаўсёды запомніў гэтыя вузенькія, абвітыя зяленівам сцяжынкі на вясковым агародзе. Доўгія гады ў вялікім, шумным і вірлівым горадзе мне чагосьці вельмі патрэбнага ў жыцці не хапала. І вось калі прыдбалі дачу ў вёсцы і, канешне ж, з’явіўся ў нас агарод, раптам адчуў: вярнулася нешта дарагое і незабыўнае ў вобразе сцяжынак паміж градкамі. Галоўная на нашай дачы агародная сцяжынка даволі маляўнічая, яна праходзіць праз невялічкі куточак, які летам і восенню ажно свеціцца ад мноства самых розных кветак. Тут жа растуць дзве ніцыя вербы, іх доўгія, гнуткія галіны-косы прыгожа вісяць над сцяжынкай, даюць у летнюю спякоту цень з прыемнай прахалодай. Яшчэ над сцяжынкай летам звініць пчаліная музыка — паколькі для іх тут шмат спажывы, дык яны і «завіхаюцца» рупліва з раніцы да вечара.
Іншы раз на пачатку зімы, калі яшчэ не вельмі многа снегу, я прайдуся па гэтай агароднай сцяжынцы. Канешне, не для прагулкі: у нас каля плоту расце разгалістая яблыня, якая шчодра родзіць кожны год. Яблыкі на дзіва цвёрдыя, моцныя, трымаюцца на дрэве доўга. Яе аблюбавалі сініцы: калі ўсё засыпле снегам і вельмі цяжка дабываць корм, гэтыя птушкі прылятаюць на яблыню і дзяўбуць яблыкі. Вось і нядаўна бачыў такое і застаўся задаволены: яблыня ля агароднай сцяжынкі бы абедзенны стол галодным сінічкам.
За аселіцай і на балоце
У дзяцінстве я вельмі любіў сцяжынку, якая ішла ад нашай хаты да аселіцы. Тут летам расла густая сакавітая трава, якую бацька касіў разы тры, але яна хутка адрастала зноў і зноў.
Гэтая сцяжынка ад аселіцы пераходзіла на балота, якое шырока распасціралася побач з нашай вёскай. Далей за балотам — лес, любімае месца для нашай уцехі, бо ён быў надзвычай багаты на ягады, грыбы, арэхі. Балота дзе-нідзе пераходзіла ў небяспечную багну, якой баяліся і дзеці, і дарослыя, пераадолець яе было нялёгка. І тут нас выручалі сцяжынкі, яны пралягалі праз усё балота, абыходзілі багну, «пераскоквалі» з купіны на купіну і так да самага лесу.
У полі
Але найбольш сцяжынак было ў полі, на лугах. Вось жа вечная з’ява: і цяпер ад нашай, як бы мовіць, новай вёскі ва ўсе бакі праз поле, луг, праз лес разыходяцца сцяжынкі. Хаця тут пешшу ходзяць рэдка, больш ездзяць на машынах, матацыклах, ды і жыхароў у вёсцы небагата, а сцяжынкі жывуць. Значыць, яны патрэбныя вёсцы. Мо не толькі з практычнага пункту гледжання, а як своеасаблівы сімвал.
У полі сцяжынкі, як правіла, пераплятаюцца, ствараючы нават скрыжаванні, зусім як людскія лёсы. А на лузе, асабліва летам, калі ён увесь пакрыты рознакаляровым абрусам з траў і кветак, сцяжынка праз яго — быццам тоненькі жывы паясок.
Так ужо знітаваны лёс беларускага селяніна з роднай зямлёй, што страшная ваенная навала прайшлася і па нашых сцяжынках. У маёй памяці назаўжды застаўся жудасны малюнак з роднай вёскі Пешкі Бярозаўскага раёна ад ваеннай пары. Цудоўны летні дзень, і раптам усю вёску скаланула страшнае: «Немцы! Ратуйцеся!» Адразу з усіх хат пабеглі людзі — у поле, каб хутчэй дабрацца да лесу, які схавае вяскоўцаў ад злога ворага і выратуе ад смерці. Многія бягуць напрасткі, а тыя жанчыны, у якіх маленькія дзеці, па сцяжынках. У нашай маці на руках малое дзіця, ды яшчэ нас трое, цэлая сям’я. «Дзетачкі, — спалохана крычыць яна. — Хутчэй на сцяжынку, тут лягчэй, а то адстанем ад людзей, і як тады будзем адны? Бяжыце па сцяжынцы ўперадзе мяне». І так — па ўсім полі, на ўсю шырыню вёскі.
Праз некаторы час людзі дабягалі да лесу, а на сцяжынках станавілася пуста, яны, бы жывыя, насцярожана чакалі бяды.
Пакланіцца ёй
Яшчэ адна трагічная гісторыя. Прыехаў аднойчы я да Стэфана Стаброўскага, які жыў у невялічкай вёсцы Смалявіцкага раёна. У вайну на яго вачах карнікі дашчэнту спалілі гэтае паселішча, знішчылі амаль усіх жыхароў, сам жа ён выратаваўся дзякуючы сцяжынцы.
«Раніцай мяне разбудзіла маці, — расказваў Стаброўскі. — Выйдзі, кажа, сынок, глянь на вуліцу, там страляюць. Я выскачыў з хаты. Бачу, стаяць карнікі недалёка на дарозе і паляць па нашай вёсцы. Адзін матацыкліст ужо тут. Я заскочыў у хату. «Немцы!» — крычу. «У лес бяжы», — штурхае мяне за парог маці. Выбягаю на агарод, на сваю сцяжынку, якая вяла праз луг у лес. Ды ідзём на агарод, пакажу, дзе тое было.
Выходзім. Агарод па-гаспадарску дагледжаны, тут і невялікі сад, і пчальнік. Сцяжынка вядзе да плоту, праз акуратную калітку бяжыць на луг, які тут жа, за агародам, далей лес.
— І тады лес быў так блізка ад вёскі? — пытаюся.
— Блізка, але ж трэба было дабегчы праз луг, па адкрытай мясцовасці. Забілі б мяне немцы, калі б не скеміў. Сцяжынка тулілася да самага плоту, вузенькая такая, мы бераглі кожную пядзю лугу, на ім расла добрая трава, касілі кожнае лета па два-тры разы. Я і прыціснуўся да плоту, распластаўся на сцяжынцы, яна глыбокая, бы разора. Ляжу так некаторы час, чую, як страляюць, але ў нашым двары ціха. Крыху прыўзняўся і, сагнуўшыся, пабег па сцяжынцы. Яна была добра пратаптана, людзі ж пастаянна хадзілі. Дык я амаль што поўз, і нішто мне не перашкаджала. Праўда, на тым краі лугу немцы сталі па мне паліць, значыць, убачылі. Але гэта ўжо далекавата, ды і перада мною былі густыя кусты, туды па сцяжынцы я і рвануў што было сілы. Так і застаўся жывы, а сям’ю нашу тады немцы пабілі ўсю. Вось і думаю: сцяжынка мяне выратавала, быццам падказвала тады, што мне рабіць, як бегчы. Пасля вайны яна стала мне роднай, а што вы думалі.
Ну што тут сказаць: як і многія тысячы вясковых сцяжынак, і гэтая, што пралягла ў агародзе Стэфана Стаброўскага, а потым бегла праз луг да лесу, у небяспечную часіну раздзяліла лёс чалавека. Даруйце мне, паважаныя чытачы, што зноў паспрабую выказаць свае пачуцці ў вершаванай форме:
«Сцяжынкі ў вёсцы, праз луг і ў полі,//Тут ходзіць спрадвеку сялянская доля,// Я роднай сцяжынцы сваёй пакланюся,// Бо тут ёсць часцінка душы Беларусі».
Самая святая
Будзем памятаць, што ў кожнага з нас і ў жыцці ёсць свая сцяжынка. Яна пачыналася па-рознаму. Але галоўнае, каб вяла праз дабро, праўду, працу, шчырую павагу і любоў да людзей.
Але ж давайце, паважаныя чытачы, прызнаемся, ці ж не хочацца нам іншы раз вярнуцца на тыя сцяжынкі, што паволі вялі нас з бацькоўскай хаты ў іншы свет, у вялікае жыццё? З мноства іх ёсць адна сцяжынка, яна на сэрцы і памяці нашай самая дарагая і светлая, бо кліча нас да нашай малой радзімы. Не забудзем яе, і калі наведаем родную вёску, пройдзем па гэтай сцяжынцы і паклонімся кожнай травінцы, кожнай кветачцы. Хай гэта стане нашым прасвятленнем, тады лепш зразумеем, яе трэба цаніць і шанаваць усё тое, што дадзена нам Богам і Радзімай…
У кожнага чалавека свая рака
Нядаўна споўнілася 55 гадоў вядомаму беларускаму пісьменніку і публіцысту Уладзіміру Саламаху. Адразу скажу: ён мой зямляк і вучань. Шмат гадоў таму я расказваў чытачам “Рэспублікі” пра яго біяграфію, станаўленне як асобы. Сёння мой расказ аб некаторых аспектах творчасці Уладзіміра Саламахі.
Зямля нашай роднай Кіраўшчыны багата неардынарнымі, таленавітымі, гераічнымі людзьмі. Некаторыя з іх вызначыліся як барацьбіты за свабоду і незалежнасць Айчыны, асобныя праславілі родны край набыткамі ў сельскагаспадарчай вытворчасці, будаўніцтве і іншых галінах народнай гаспадаркі. А вось беларускі пісьменнік Уладзімір Пятровіч Саламаха ўзбагаціў духоўную спадчыну сваімі чыстымі, патрыятычна накіраванымі творамі. З гонарам сцвярджаю, што ў духоўным падмурку беларускай дзяржаўнасці ёсць цагліна і нашага земляка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя К.Каліноўскага, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Саламахі. Уладзімір Саламаха ўпершыню выступіў у друку са сваімі апавяданнямі ў 1977 годзе. Першыя ж кніжкі — “На ўзмежку радасці”, “Заўтра ў дарогу” — з’явіліся ў 1980-м. Некалькі біяграфічнай была аповесць “Напрадвесні”. Імкненне псіхалагічна напоўніць матэрыял і выйсці за рамкі тыповасці прывяло да напісання кнігі “Кавалёк – лесавая былінка” (1988 г.). Галоўны вобраз твора Міхась Кавалёк – “лесавік”, які ўяўляе сабой нешта адно цэлае з прыродай. Маленькі чалавек з “дна” сучаснага грамадства падымаецца на такую духоўную вышыню, да якой і “сталпам” ніколі не дацягнуцца. Асобныя эпізоды аповесці так лірычна акрэслены, што нагадваюць паэму ў прозе. Нечаканым паваротам у творчым пошуку Уладзіміра Саламахі стала кніга “Прывід у скураным крэсле”. Тут дзейнічаюць ужо не “маленькія людзі”, а чыноўнікі важнай установы. У пагоні за лепшым уладкаваннем асабістага жыцця яны “грызуцца”, як “павукі ў банцы”. Гэтыя “прывіды” вельмі небяспечныя, бо ўмела хаваюць сапраўдны твар, хочуць паказацца дабрадзеямі. У выніку – раздваенне асобы. На вялікі жаль, такіх “прывідаў” шмат і сярод сучаснага чыноўнага люду. У аповесці “Расступіся, зямля. ” пісьменнік своеасабліва аналізуе падзеі мінулай вайны. Зломленыя маральна і фізічна жанчыны праз столькі гадоў знаходзяць у сабе сілы, каб пакараць гвалтаўніка. Справядлівае перамагае. У аповесці “Апазнаецца асоба мужчыны” (“Адысея душы”) выкрываецца хцівасць прыстасаванцаў, для якіх чужы лёс і чужы боль увогуле не існуюць. За чалавечнасць і духоўнасць у самых змрочных абставінах выступае аўтар твора. Багаты матэрыял для роздуму дае аповесць “Перакулены свет” (1997 г.). Гэта вельмі праўдзівы і псіхалагічна насычаны твор, у якім аўтару ўдалося глыбока пранікнуць у сутнасць негатыўных працэсаў, што прывялі да душэўных пакут шмат сумленных людзей. Пісьменнік высвечвае прычыны грамадскай хваробы. І яны не ў эканамічных і грамадскіх пераўтварэннях, а ў духоўных надломах і адступленнях ад народных традыцый. Духоўнае адраджэнне – вось галоўны клопат пісьменніка-патрыёта. Кніга Уладзіміра Саламахі “Званыя і выбраныя” (1999 г.) красамоўна сведчыць аб імкненні пісьменніка пашырыць кола прыхільнікаў мастацкага слова шляхам уключэння ў літаратурны працэс новых чытачоў і творцаў. У дадзеным выпадку мастацкая публіцыстыка даходзіць наўпрост да самых шырокіх слаёў нашага грамадства. Аўтар тактоўна, даверліва і проста даводзіць да чытача сваю пазіцыю ў літаратуры, з вялікай цеплынёй і павагай піша аб творчасці сучасных празаікаў і паэтаў розных пакаленняў. Класіка беларускай прозы І.П.Шамякіна шматлікія чытачы лічаць “люстэркам краіны”, гонарам нацыі, узорам творцы-пісьменніка. Але ж У.Саламаха ў сваім артыкуле “Вялікія таксама людзі, або Пра што расказалі дзённікі Шамякіна” даводзіць да чытача новую, самую тонкую грань талента майстра: гэта самы просты, а значыць, самы свабодны, даверлівы, самы добразычлівы чалавек і грамадзянін. І самі па сабе цягнуцца рукі да кніг народнага пісьменніка, каб яшчэ раз перачытаць, перадумаць, узбагаціцца духоўна. Ва ўсіх творах Уладзіміра Саламахі беларуская прырода служыць сімвалам прыгажосці, непаўторнасці і аб’ектам душэўнага замілавання. Згусткам усяго гэтага захаплення з’яўляюцца эсэ “На зялёных промнях Бярозы” і “У кожнага чалавека свая рака. ”. Тут проста духоўна і матэрыяльна адчуваеш прыцягальную сілу роднай зямлі. Узнікае моцнае жаданне бачыць народ, які жыве на гэтай зямлі, свабодным і заможным.
Читайте также: