Буслы адчувалі сваю сілу малады бусел адарваушыся
Буслы адчувалі сваю сілу малады бусел адарваушыся
— Штоб глядзеў добра! — вялеў сурова Валодзьку.
Малы, пастрыжаны па-авечы радкамі, у зрэбнай сарочцы i зрэбных, да пояса мокрых штанах, шчыра паабяцаў:
Васіль той жа мернай хадою вярнуўся назад, дастаў з-пад сена лапці i рудыя анучы, сеў на росную траву каля воза, абуўся. Тут жа ля воза ўткнуў кассе ў мяккую зямлю, трымаючыся моцна рукой за тупы край касы, стаў мянташыць. Памянташыўшы, надзеў мянташку на кісць рукі, выпрастаўся, як бы ацэньваючы абстаноўку, агледзеўся: на луг выязджалі i выязджалі калёсы з мужчынамі, з жанкамі, з дзецьмі. Луг на вачах усё поўніўся людзьмі, рухам, клопатам. Наводдаль Васіль вылучыў Карчоў: там варушыліся каля воза. На сук дубка прыладжвалі калыску…
«Няма чаго!» — зноў недавольна стрымаў сябе.
Хмурны, сутулаваты, з нерухомым i ўпартым позіркам вачэй пад размочаным дажджамі казырком, важка ўціскаючы лапцямі траву, рушыў ён да ражка надзелу, дзе трэба было пачынаць. Стаўшы ў ражку, ён адпусціў касу ў траву, набраў паветра ў грудзі i дужа, шырока, з нейкай злосцю павёў касою. Мокрая, бліскотная трава пакорліва, амаль нячутна легла.
Дужа i нібы злосна Васіль ішоў i ішоў на яе, упіраючыся расстаўленымі нагамі ў пакошу, пераступаючы лапаць за лапцем, вёў i вёў касою справа налева, прымушаў траву класціся ў радок, адступаць усё далей i далей. Гэта быў ужо не той зялёны хлопец, які вадзіў касою з гонарам, які раўніва сачыў за тым, дзе дзядзька Чарнушка, гадаў, як зіркае за ім, Васілём, яна, цяпер ішоў тут мужчына, шырокі ў плячах, з дужай загарэлай шыяю, з дужымі спакойнымі рукамі, з дужымі ўпэўненымі нагамі; ішоў звыклы ўжо да свайго нялёгкага абавязку касца, звыклы да турботнага становішча гаспадара, галоўнага чалавека ў хаце. Не хапаючыся, не высільваючыся, ашчадна трацячы сілу, мерным, спрактыкаваным рухам вадзіў ён касою, лажыў i лажыў яе ў роўны радок злева.
«Няма чаго! Няма чаго!» — як бы гаварыў ён сабе з кожным махам касы. Але калі спыніўся, распрастаўшы спіну, узяўся мянташыць, зноў мімаволі павёў вачыма па лузе, знайшоў: Карчы касілі, стары, Сцяпан i гэта пачвара Яўхім. Ганна хілілася каля калыскі, што бялела пад дубком. «Няма чаго!» Ён хмурна адарваў вочы, спасцярожліва паглядзеў на сваіх, перахапіў востры матчын позірк. Сачыла зноў, як усё роўна пільнуе; як чытае ўсё роўна думкі. Маня, тоўстая, санлівая, сядзела на траве, карміла дзіця. «Не выспалася зноў!» — падумаў нядобра.
«І сядзіць, як цесто з дзяжы…» Ён адарваў вочы, стрымліваючы прыкрасць, зірнуў на ўзлесак: конь мірна скуб траву, Валодзька гаманіў пра нешта з Чарнушкавым Хведзькам. «Стораж мне! — падумаў, нібы спаганяючы на Валодзьку прыкрасць. — Такі стораж, што глядзі i за канём, i за ім. » Ён зноў дужа i ўзлавана павёў касою.
Стала хлюпаць вада: пачалося бліскучае, купчстае балота. Трава прыкметна горшала, вылазіла з яшчэ не глыбокай вады, купчасцілася весела на купінах. Трава — не трава, асака, i касіць цяжэй, i радасці мала. Ногі ўціскаліся ўсё глыбей, вада падступала да лытак, да калень, абцінала ногі, ляпіла штаніны да скуры. Скура нібы набракала. Васіль не зважаў на гэта: з узлаванасцю, якая дзіўна не адыходзіла i пра прычыну якой ён ужо не помніў,— вёў i вёў касу. Чым далей ён так ступаў, мерна, лапаць за лапцем, тым больш цела яго — рукі, ногі, спіна — налівалася зняможнай стомай, прыемнай, хмельнай, нібы пасля гарэлкі. Ён дужаўся з ёю, з нейкай нават задзірыстасцю. Ён быў захоплены рытмам, наступальнасцю працы. Што ні мах, няхай на даўжыню лапця ён ішоў i ішоў уперад; аддаляўся адтуль, адкуль пачынаў, набліжаўся туды, куды павінен быў прыйсці. Што ні мах, ён рушыў туды, куды павінен быў, кожны мах быў поўны простага, зразумелага сэнсу. Поўны тага абавязковага, сур’ёзнага, гаспадарскага, чым жылі i жывуць усе мужчыны, гаспадары, i чым трэба жыць яму.
Стома ўсё навальвалася, але ён не наракаў, як i на камароў, што назольна віліся, упіваліся ў твар, у шыю. Як няма балота без камароў, так i праца, ведаў ён, заўсёды ca стомаю. Калі робіш, стома — так i трэба; інакш i быць не можа. Калі робіш, у тым i задача ўся — каб не паддавацца стоме, адужваць яе i наперакор ёй ісці i ісці. Звыклы цярпець, захоплены наступальнасцю, рытмам касьбы, ён як бы неахвотна спыняўся, выпростваўся, каб памянташыць касу. Хвіліну стаяў, уткнуўшы кассе ў балота, няўпэўнена, гарачымі, дрыготкімі рукамі шаргаў па касе мянташкай, тады зноў апускаў касу i зноў шырока, мерна, як заведзены, вёў яе — справа налева, справа налева. Трохі нахіліўшыся ўперад, з чырвонай шыяю, на якую лезлі даўно не стрыжаныя рудаватыя пасмы, з якіх цёк пот, з сутулаватымі плячыма, з упартым, цяпер тупаватым позіркам розных вачэй — аднаго празрыстага, як вада, a другога — цёмнага, хмурнага, ён ішоў i ішоў, мах за махам, лапаць за лапцем, роўна, зацята, настойліва. Клаў траву ў свежы, акуратны радок, што ўсё даўжэў, адужваў цяжар у нагах, у спіне, у руках — ішоў i ішоў. Помніў, што да канца няблізка.
Алесь Камароўскі - Бусел
Піла віскнула, тузанулася разоў колькі, але, заціснутая ў зрэзе, нерухома анямела.
– Схініся! – Юзік вастрыём бусака прутка ўпёрся ў разгаліну ствала, штосілы налёг на жардзіну.
Крона топаля хіснулася, храбуснула недапіленая абалонь, адкалоўшы ад камля доўгую шчапу з бурай карой, і, замёршы на міг, важка бухнула на зямлю. Быццам ветравой хваляй падхапіла з суседскіх прысад перапалоханых галак і варон, кінула ў неба, пасля рванула ў крутым віражы і з птушыным гвалтам пранесла над раптам аголенай хатай.
– Усё, браток, аджыў ты сваё! – Антось змахнуў з вачэй ні то пілаванне, ні то набегшую слязу і, перахапіўшы левай рукой разак, зірнуў з вышыні па-новаму, як ніколі дасюль не бачыў, на вёску.
У зялёных купах садоў, як пастаўленыя на вокладкі кнігі, бялелі шыферам дахі хат. Расквечаныя яблыні і грушы калыхалі будучыя прысмакі. А там, за папарам, гнала хвалі маладое жыта. Асмужаны небакрай як раздаўся ў бакі, шырока адкрыўшы абрысы сіняга лесу, і здалося, што вока ўгадвае ў зарасніках алешніку і ляшчынніку вывівастую плынь Нёмана. Душа ад гэтага відовішча напоўнілася цяплом, быццам памаладзела, і, каб былі крылы, пэўна ж, рванулася б з абжытага котлішча, азірнула б спрадвечныя дарогі і краявіды.
– Хрысціла яго маланка, для птушак была калыханка, а цяпер будзе трасянка. – Юзік задаволена ўсміхнуўся са свае выдумкі, узяў за крайні зуб прыслоненую да плота барану. – Падсабі, Міхась, бо адзін не падам: сілы не тыя.
Міхась злез на зямлю з другіх драбін, узяў барану і зноў палез наверх.
Жалезная рашотка легла на шырокі спіл топаля. Антось дастаў з-за папругі дзве скабы, выцягнуў з галянішча бота сякеру. Скобы мякка пайшлі ў дзерава пад ударамі абуха, намёртва прыхапілі барану.
Хоць сам, Антось, лажыся, як той ёг! – зарагатаў Міхась, паспрабаваўшы, як прымацавана барана.
Бусел вясной не пасяліўся на топалі. Ці аблюбаваў сабе іншае месца, ці не ўпадабаў разгалінаваную, абрэзаную прыстань. Антосю не шкада было прасторнага куратніка, дзе цыбаты Гоша важна пахаджваў між курэй і крыклівых гусей, не шкада было яму і марнай работы. Хіба толькі тачыла сэрца вярэдлівая думка, што магутны топаль-велікан, яго аднагодак, быў абрэзаны дарма.
Ён звыкся, што і яго празвалі ў вёсцы Буслам. Цыбаты, угнуты гадамі, працай і зямлёй, ён і сапраўды быў падобны на бусла: доўгія растапыраныя рукі пры хадзьбе нагадвалі неапераныя крылы, нахіленая крукам постаць як нешта шукала на зямлі, а доўгі каструбаваты нос з гарбінкай пасярод яшчэ больш маляваў гэтае падабенства.
Не, ён помніў усё: і здзекі жонкі, і кпіны мужчын на касьбе, і жарты суседзяў. Яна, яго Маня, неяк вясной выправіла на кірмаш па гусіныя яйкі. Ліха яго ведае, якога яны памеру! Што за курыныя большыя – факт. А іншых адзнак – ніякіх: ні рабаціння, ні навобмацак не адрозніш, ні «носік» з «пухой» нічым не выдзяляюцца. Адным словам – яйкі як яйкі. Можа, таму і ўпіхнула яму тая гарластая кабета ў гусіным дзесятку адзін, нічым не адрозны, бусліны зносак. Адважыўся ж нехта ўсцерабіцца на ліпу ці дуб, спужнуць бусліху з гнязда і звалакчы яйка. Жонка ўсхадзілася, лаялася дні са тры, як вылупіліся, раздзёўбшы шкарлупінне, гусяняты. I гэты недарэка сярод іх: няўдалы, большы за ўсіх, у бела-чорным пушку. «I куды ты глядзеў, сляпак, мо на «бусліху тую больш за прылаўкам, чым на яйкі? Як малога, абдурылі. »
Антось надта і не пярэчыў: абдурылі дык абдурылі, такой бяды. Але калі жонка ўсхадзілася, каб выкінуць няўдалага «пярэваратня», ён па-мужчынску стаў на сваім: «Сам купіў – сам выгадую». Баба, убачыўшы нечаканую цвёрдасць, паволі аціхла, змірылася з яго капрызам.
З мужчынамі было цяжэй. На касьбе ён не сказаць, каб адставаў, але раз-пораз прыпыняўся, падкідаў нагой скакучае жабяня, пасля зграбаў яго разлапістай даланёй, запіхаў у салдацкі кацялок і шчыльна закупорваў накрыўкай. Потым, калі другія мянташылі косы, ён бег у пачатак пракоса і выкульваў кацялок у бойку, напалавіну напоўненую вадой. «Прысмакі, як у французаў. » – вырагатвалі мужчыны.
Суседзі здзіўлена пазіралі на старога Антося, пасміхаліся за вочы, а сёй-той нават круціў пальцам ля скроні: «Здзяцінеў ці з глузду з’ехаў. »
I толькі дзеці цешыліся, несучыся зранку ў Антосеў двор. Усё было ім цікава: і як карміў дзед рыбай і жабянятамі свайго Гошу, і як той няўдала перасмыкаў цыбатымі чырвонымі нагамі, абходзячы двор. Але аднаго моманту дзятва чакала з вялікім нецярпеннем.
Антось адкладаў чаўнок з шаўковымі ніткамі, падвешваў на плот недавязаны венцер, затым ішоў у хату, а пасля зноў выходзіў, трымаючы дзве-тры магазінныя рыбіны. Важна падыходзіў ён да свайго Гошы, браў яго пад паху і шкандыбаў на прыгумень.
– Дзед, дзед, дай яму рыбу! – прасілі басаногія падшыванцы.
– Паспее яшчэ зглымзаць. – Антось з буслам асцярожна лез па драбінах на гумно, каля вільчыка выпрамляўся ва ўвесь рост, браў Гошу дзвюма рукамі і перш, чым падкінуць, аглядаў наваколле.
– Ну, ляці!
Птах нязграбна лапатаў крыламі, выцягваў шыю, і здавалася, – усё, паляціць, адолеўшы зямное прыцяжэнне, рванецца ў блакітную бездань неба, завісне пад яго купалам, агледзіцца і паплыве шырокімі кругамі, уладарна азіраючы зялёныя карункі дрэў.
– Ну, ну, Гоша! – дапамагалі дзеці.
Але Гоша, патрапятаўшы крыху ў паветры, падаў у бульбоўнік. Старэйшыя падлеткі падхоплівалі няўдалага «вестуна», як часам ласкава называў бусла Антось, церабіліся па прыступках на страху, і ўсё пачыналася спачатку. А калі «ўрок палёту» заканчваўся, дзед даставаў рыбу і аддаваў яе Гошу. Бусел задаволена падкідваў дзюбай пачастунак, пасля праглытваў, толькі вузлавата шырыўся гарляк. Пасля такога глыту Гоша задзіраў галаву ўверх і рэзка крычаў, лопаючы крыламі. Ні то была падзяка за ласунак, ні то смачная задаволенасць. Радасць ахоплівала Антосева сэрца, поўніла кожную клетачку. Ён гладзіў белае пер’е і цешыўся: бусел рос, крыяў, убіраўся ў сілу. Адна толькі аказія – не ўмеў лятаць.
Антосевы вочы замружваліся, і перад ім паўставаў поймісты бераг Нёмана, высокія, у два абхваты дубы, а на іх – шапкі бусліных гнёздаў. Вунь пад тым кустом алешыны Антось затоена, адным вокам сачыў за паплаўком, а другім назіраў, як дарослыя буслы вучылі лятаць маладых. Калі адзін саскокваў з гнязда і рабіў круг, паказваючы, як трымацца на крылах, другі дзюбай падштурхоўваў буслянят на край. Тыя махалі крыламі, баязліва адступаючы назад, зноў пад прымусам бацькоў вытанцоўвалі перад невядомай паветранай безданню. «I хочацца і колецца. – думаў Антось, падсякаючы чарговую драбязу. – Вось-вось паляцяць. » I праўда: у адзін з такіх заходаў буслы саштурхвалі бусляня са сваёй зялёнай каланчы, тое ляцела трохі суматошна, рабіла невялікі круг і ўдала завяршала першы палёт на сваім гняздзе. Так было і з другімі буслянятамі.
Антось адмружваў вейкі, адпускаў белага пестуна з рук, бо на двор выходзіла Маня і, як заўсёды, – не, ужо не зласліва – бурчала:
– Курэй толькі паразганяў пярэварацень гэты. Несціся не хочуць.
– А ты карытам накрый каторую. Пасядзіць у цемнаце гадзіну, падумае, што пераначавала, дык і знясецца, – усміхаўся Антось і браўся за чаўнок.
Зіма мінулася неяк хутка і непрыкметна. Набрынялы снег неўпрыкмет ачах, расплавіўся пад сакавіцкім сонцам і збег у вірластую розвадзь Нёмана. Разняволеная зямля млява мякла на сугрэвах, мройна курэла парай, вяртаючыся да спрадвечнага жыцця. Калівы новай травы быццам выпрамляліся з-пад зімовага гнёту, выпстрыквалі тоненькімі зялёнымі стрэламі, вабна рунелі на прасохлых грудках сіняпёсу.
Антось толькі цяпер убачыў, як вырас Гоша, увабраўся ў сілу. У тым маленькім катуху хлява, дзе і крылы да канца цяжка выпрастаць, бусел незаўважна стаў прыгажуном – ці не большы нават за дзікіх? Сярод курэй ён ішоў па двары велічна, звысаку аглядаючы сакатлівых нясушак, ішоў на сваіх доўгіх нагах, не звяртаючы ўвагі на забіяцкіх пеўняў. Доўгая дзюба са жвавымі вачанятамі выгінаста ёкала то ў адзін, то ў другі бок, быццам вывучала двор па-новаму.
У гэты ж дзень Антося ўвяло ў здзіў яшчэ адно: калі вясёлая дзятва хлынула ў двор, Гоша зрабіў тры магутныя скачкі па зямлі, распусціў свае вееры-крылы і за два велізарныя ўзмахі апынуўся на вільчыку таго самага гумна, з якога падкідваў яго Антось.
– О-о, глядзі, Антось, – з-за суседскага частаколу высунулася галава Юзіка. – Ці не куры яго за зіму лятаць навучылі?
– Куры не куры, а бачыш, як анёл узнёсся, – задаволена ўсміхнуўся Антось. – Цяпер паляціць, дома не выседзіць.
Антось не памыліўся. Бусел сапраўды паляцеў: спачатку нясмелымі кругамі над хатай, хіба каб запомніць родны панадворак, потым вышэй і шырэй – над усёй вёскай, а пасля – як збачыць вока ўгары. Толькі ў абед ды вечарам Гоша, як на аэрадром, пікіраваў на свой прыгумень, цупка прызямляўся і радасна клекатаў. Падзяўбаўшы крыху з курынага карыта, ён вінавата цёрся выгінастай шыяй аб Антосеву ватоўку, быццам казаў: «Даруйце, але мяне чакае неба. » Клекатнуўшы разоў колькі, як даўшы некалькі чэргаў з аўтамата, бусел рабіў два-тры крокі і зноў узмываў у блакіт. Антось задзіраў галаву, захінаў далонню вочы ад сонца і доўга пазіраў на гэты жывы бялёсы паплавок у мройлівай сіняве неба.
Бусел адчуваў сваю сілу. Адарваўшыся ад зямнога прыцяжэння, ён лавіў паветраныя патокі, лёгка вібрыруючы крыламі, кіраваў сваім палётам. Робячы ўсё больш шырокія кругі, ён з асалодай замружваў вочы і плыў па нябачным коле. Паветра прыемна халадзіла цела, узносіла сваімі нябачнымі фантанамі ўсё вышэй і вышэй. I толькі тады, калі хаты на зямлі станавіліся зусім малюпаценькімі, а зялёныя лапікі жыта маглі засланіцца адным крылом, – здавалася, не будзе куды і сесці, – тады бусел, як схамянуўшыся, ныраў на гэтую здрабнелую зямлю, большаў і шырыў яе.
Ужо трэці дзень, як над лугам, крыху ніжэй, чым ён, круцілі нябеснае кола пяць дзікіх буслоў. I так рупіла паляцець да іх, паказаць сваю сілу і лоўкасць лёту, што Гоша ўжо амаль скіраваў крыло на разварот, але раптам убачыў: ад тых пяці аддзялілася маладая бусліха і павеславала проста да яго. Гоша зноў пайшоў на круг, але меншы. Бусліха зазыўна крыкнула і, быццам угадаўшы нябачную лінію яго кола, паплыла паперадзе, метраў за дзесяць ад яго. Худзейшая, але зграбная ў палёце, яна як прываражыла, прыцягнула нябачным магнітам, павяла на круг шырэйшы. Гоша бачыў, што круг яе выходзіць на тых, чатырох, буслоў, але гэта не спалохала яго: жылістая сіла крылаў і ног смела вяла яго за ёю. А яшчэ ён убачыў, што іх – дзве пары. Гатовы адстаяць і абараніць яе, Гоша насцярожана плыў на іх круг. Але буслы спікіравалі ўправа, на нёманскі луг, уступіўшы сваю абагрэтую прастору. I толькі тады, калі бусліха павяла на купу прырэчных дубоў, Гоша рэзка крыкнуў услед і павярнуў на вёску.
Антось і назаўтра ўбачыў бусліху. Яна праляцела за яго пестуном над хатай, але пабаялася апусціцца за ім, прызямлілася на папары. Вось тады і запала ў Антося думка зрэзаць топаль.
Буслы не пасяліліся на баране. А дні праз тры, калі Антось доўга выстаяў ля гумна, углядаючыся ў падпаліны вечаровага неба, як бы нешта прадчуваючы, яго пястун начаваць не прыляцеў.
Адшчыравала сакаўная вясна, перадаўшы бухматую зелень утрапёнаму лету. Начамі, як перад сконам, жагналі маланкі, як велізарнае неабдымнае дрэва, калолі неба перуны, а днём сонца смаліла, як наведзенае шкло. Вечарам зноў збіраліся аблачыны, гуртаваліся ў сіні кіпень хмар, каб рынуцца на апоеную зямлю шалёнымі залевамі. Ад вільгаці і сонца агароды буялі як ніколі. Лес, прамыты ў кожным карэньчыку, на радасць вясковым кабетам, высеяў сузор’і лісічак і сыраежак. Толькі луг, заліты па лагчынах вадой, чакаў калгасных касілак – «нулёвак».
У сярэдзіне чэрвеня да Антося прыехаў з горада старэйшы сын з трохгадовым Васільком. З іх прыездам дажджы перасталі хрысціць вёску, пацякло спакойнае млявае лета.
– Ну, Антось, помач ля дому ў цябе ёсць, то давай на рыбу збірацца. – Юзік падсеў на лаўку, зацягнуўся самакруткай, аж кончыкі пажаўцелых пальцаў прыцмокнуў. – I Васілька з сабой возьмем рыбу насіць. Хай Нёман хоць паглядзіць наш.
Васілёк, заняты нейкай мошкай, якая ніяк не магла абабегчы падстаўленую трэску, адразу ж падхапіўся:
– Дзед, дзед, і я з вамі.
– Ну, от! Цяпер не адкруцішся. Прыйдзецца з вышак вуды даставаць. – Антось пагладзіў бялёсы чубок унука. – Вазьму, Васілёк, вазьму. Ідзі гуляй.
Юзік высмактаў агарак самакруткі, кінуў пад ногі, затушыў абцасам:
– Даўно мы на «жыўца» не кідалі. Давай заўтра пад Ёлава махнём. Вада трохі сышла. Якраз ісці. На чарвяка, на мушку – наловім на юшку.
– Пасля снедання хіба, – згадзіўся Антось. – Толькі што там наловіш. Мінуўся той час – прапала рыба.
– Мінуўся. – Юзік з адрэзанага квадраціка газеты згарнуў новую «суслу», як казала яго жонка. – А помніш.
Антось і Юзік любілі ўспамінаць рыбацкія прыгоды. У кожнага ў душы даўно пераплялася праўда з выдумкай, выраслі свае дзівосы і легенды, і з часам яны не гаслі, а, як гарачыя вугольчыкі пад ачахлым попелам, тлелі ў памяці і тады-сяды, на вячорках ці пры нагодзе, успыхвалі патаемным полымем, вырасталі па-новаму. Гэтыя росказні мужчыны любілі слухаць, паддаквалі і прытворна здзіўляліся, ахвотна смакавалі трапяткое – злоўлена-ўпушчанае – рыбацкае шчасце. Дый як не верыць было? Усе добра помнілі ў вёсцы, як Антось такой жа парой, праўда, даўнавата, гадоў дваццаць назад, на хрушча налавіў паўмяшка язёў. I каб не насунуліся тады плыты – было б болей. Але і так хапіла, усіх суседзяў пачаставалі. А шчупак? Хто яшчэ з заядлых рыбакоў такога шчупака выцягнуў? Ніхто. Гэта ўсё яна, самаробная вуда. Куды там куплёнай магазіннай лёсцы! Глымзне раз зубамі шчупак – адно і бачылі! А перагрызі ты сплеценую конскую валасню ды ля кручка – з паўметра тонкага дроту. Шаснаццаць кілаграмаў – о, гэта быў шчупак! Праўда, мяса нясмачнае.
Не, іх рыбацкая памяць магла забыць што-небудзь іншае, але такое – ніколі.
Раніца даўно лагодзіла прыроду сонцам. На сугрэвах высахла раса, а ў цяні яе буйныя, адстоеныя за ноч кроплі віліся лёгкай парай, знікалі ўвачавідкі.
Антось паснедаў першы і цяпер выцягваў з-пад застрэшша гумна вуды. Маня таўклася каля хлява: давала парасятам есці, выпускала курэй і гусей. Сын выцягваў з павеці акораныя слупы: браўся перагароджваць плот ад вуліцы. Пазней за ўсіх выбег з хаты Васілёк. У лёгкай сіняй куртачцы, у гумовых боціках, ён снаваў каля дзеда, пазіраў, як той правяраў рыбацкія снасці.
– Мяшок не забудзь! – страсянуў вудамі Юзік за сваім частаколам.
– I ты захапі, – падтрымаў Антось.
Яны заўсёды зачыналі дзень замест прывітання якім-небудзь жартам. I толькі пазней, сустрэўшыся на вуліцы, здароўкаліся.
. Разняволена і пакручаста, абягаючы ўзгорыстыя саснякі, раздзяляючы заліўныя лугі, плыве з вякоў няспешна Нёман. У яго затоках і завоінах, асмужаных аерам і асакой, шныпараць серабрыстыя плоткі, тапырацца зялёна-чырвоныя, з сінім адлівам акуні, як падводная лодка, як нежывая здань, назіркам праплыве гарласты шчупак, сыта і цельпукавата прасунуцца ў прыцемку язі.
Антось ой як даўно ведаў кожны выгін і кожнае нёманскае калена. Яшчэ тады, калі сам ганяў плыты ў Коўна, бусаком перамераў усе бухты і водмелі, вывучыў нечаканыя вірластыя круцялі і ціхія завадзі. А тут, ля дому, дзе няма на вадзе месца, па якім не сцябала яго вуда-валасянка, Антось мог без памылкі ўявіць усё гэтае падводнае царства. I хоць з году ў год рэчышча рабіла новыя выкрунтасы, наносіла пясчаныя грады, пакідала старыцы і адкрывала выдмы, падмывала і валіла на дно ўчэпістыя дубы, ён, вырываючыся прыхапкамі ад сялянскай штодзённіцы, запамінаў гэтыя змены і бярог у памяці.
Рыба не вельмі бралася: пара плотачак і падлешчык пялёхалі ў вядры. Васілёк поркаў у іх лазовай галінкай, звонка смяяўся. Метраў за трыццаць ніжэй закідаў сваю вуду-яльцоўку Юзік. Але і яму, відаць, не надта шэнціла: Антось ведаў, калі Юзік не скідаў з галавы шапку-аблавушку, клёву не было.
Над лугам пырхалі лёгкія матылькі, гулі пчолы, выцалоўваючы званочкі кветак, а ў сонечным пераліве заліваліся радасцю жаваранкі. З-за Яшуковай гары – рукой падаць ад Нёмана – выпаўзлі чатыры калгасныя касілкі і паплылі па бухматым зяленіве, пакідаючы за сабой роўныя пракосы. Зводдаль за імі – Антось засланіў рукой сонца, пільна ўтаропіўся – ішла пара буслоў, шукаючы спуджаных жабянят. «Ці не мой там са сваёй краляй?» – падумаў Антось, уторкваючы вудзільна ў бераг.
Касілка параўнялася з Юзікам.
– Дзед, ці злавіў што? – з кабіны высунуўся загарэлы дзяцюк.
– За табой наловіш. – Юзік зняў з галавы аблавушку. – Сваім драндулетам усю рыбу паразганяў.
Васілёк здзіўлена глядзеў, як дзед Антось, забыўшы пра паплавок, пайшоў па скошанай траве насустрач двум буслам.
– Гоша, Гоша. Дурненькі. Ну, ідзі, ідзі да мяне.
Бусліха не вытрымала і ўзляцела, села на ўсохлай вершаліне бліжняга дуба. А бусел без боязі ішоў насустрач Антосю.
– Знайшоў-такі дзед свайго пестуна, – рагатнуў загарэлы.
– Ціха ты, гіцаль! – цыркнуў на яго Юзік, забыўшы пра сваю вуду.
– Дурненькі. Знайшоўся-такі. – Антось ішоў па пракосе з растапыранымі рукамі.
Бусел метраў за сем развёў шырокія крылы і пабег насустрач.
– Гоша. Харошы мой. – Антось гладзіў свайго пестуна па спіне, лёгка перабіраў пальцамі па шыі, заглядваючы ў вочы, быццам хацеў зазірнуць у душу птаха. У горле пяршыў даўкі камяк, сляза набегла на вока.
– Васілёк, нясі дзеду рыбу, – Юзік узяў з-пад алешыны бляшанку з яльцамі.
Бусел асцярожна браў пачастунак з рук, высока задраўшы дзюбу, лоўка заглытваў рыбіну.
– Дзед, дзед, гэта наш? – не мог нарадавацца Васілёк. Яму, няўрымсліваму жывунку, было асабліва цікава: такая прыгожая, дзікая птушка – на табе! – у яго пад рукой! Гэта не бабуліны куры і гусі.
Самага вялікага Юзікавага яльца Гоша моцна заціснуў у чырвонай дзюбе, адышоў, зірнуў на рыбакоў, глянуў на дуб, дзе чакала бусліха, і ўзмыў у паветра.
– Во хто звяла яго. Як тая Янечка Шуську. – Юзік падняў бляшанку, выплеснуў на пакос ваду. – Пара, брат, і нам дадому кіравацца. Нешта вымерхаўся я.
Цэлы тыдзень хадзілі лавіць рыбу Антось з Юзікам у тую нёманскую затоку, ля якой сустрэлі буслоў. Цэлы тыдзень не мог нарадавацца Васілёк, тупаючы каля Гошы, аддаючы яму двайны ўлоў. На дне вядра і бляшанкі хіба заставаліся калючыя акуні. Бусел не ўцякаў ад малечых рук, даваўся пагладзіць крылы і шыю, толькі калі Васілёк церабіў чорнае пер’е на хвасце, выкручваўся і крычаў.
У той дзень, адразу пасля Купалля, раніцою насунулася велізарная хмара, пастаяла-пастаяла і, так і не разрадзіўшыся дажджом, сплыла. Зноў вызырылася сонца, аднавіўшы летнія фарбы, зноў ажылі птушыня прасторы, вольныя і лёгкія.
У той дзень Антось і Юзік не «прызямліліся» на звычайным абжытым месцы ў Ёлаве, адышліся трохі далей, туды, дзе Нёман заломліваў управа, пакідаючы метраў за сто ад сябе даўгаватую старыцу. Антось добра ведаў яе. Вясной, калі разводдзе залівала луг, выраўнівала азёркі, старыцы і рэчышча, рыба губляла летнюю асцярогу, выходзіла жыраваць на заліўныя лугі. А ў канцы красавіка паўнаводдзе неяк раптоўна схлынала, агаляючы ўзгоркі і выспы, адразаючы шлях той рыбе, якая загулялася. I ёй нічога не заставалася, як сплываць у бліжнюю старыцу ці азярко, каб дачакацца наступнай вясны. Антось, пасучы каровы, садзіўся, бывала, тут, ля старыцы, і выкідваў самай малой вудай «жыўчыкаў» – драбязу, якая потым была прыманкай для шчупака. Вялікая рыба, хітрая і асцярожная, звычайна ў старыцы не заплывала.
Васілёк бегаў па пяску, сцябаў лазінай па вадзе з краю старыцы, на самым мелкаводдзі. Антось, прымасціўшыся ля алешыны, закідаў недалёка, праз разоў колькі правяраючы чарвяка. Юзік прыхінуўся ў канцы старыцы, вымяраў ваду на самым глыбокім месцы.
У мурожных сховах берага цвыркаталі конікі, лёгка вібрыравалі сінімі крыламі стракозы, рэзалі мроіва над Нёманам беражанкі. У бялёса-блакітным небе пад рэдкімі аблачынкамі кружыла пара буслоў.
«Мой пястун са сваёй. » – падумаў Антось, адхінуўся, зноў зірнуў на ваду. Паплавок калыхнуўся, дзеўбануў ваду і павёў убок. Рука звыкла падсекла – акунь, бліснуўшы луской, затрапятаў на беразе і тут жа вызвалена боўтнуўся ў вядро. Праз мінут дзесяць яшчэ адзін злоўлены яршысты трапятун расплюхаў набраную ваду.
Юзік не скідаў сваю аблавушку, памалу пераходзіў бліжэй да Антося.
Васілёк забрыў па калені ў ваду, нешта лавіў на дне рукой.
Было спакойна і хораша. I раптам Антося як працяў голас Юзіка:
– Глядзі!
Антось прыўскочыў, зірнуў на ўнука.
З неба чырвона-белай маланкай, склаўшы крылы, выцягнуўшыся стралой, падаў уніз бусел. Перад самым хлопчыкам бусел распусціў крылы і чыркнуў імі па вадзе, нязграбна развярнуўся і цяжка паляцеў да бліжніх дубоў. Васілёк спалохана адступіўся, не ведаючы, што здарылася, заплакаў.
На тым месцы, дзе бусел спудзіў ваду, нешта жывое і вялізнае валюхаста развярнулася, пусціўшы вір, таямніцаю сплыло ў глыбіню.
– Васілёк. Унучак. – Антось, расхрыстаны, напалоханы, бег па беразе. – Ну, не плач, не плач, дурненькі. Гэта ж наш Гоша.
Юзік падышоў, зняў аблавушку, пачухаў патыліцу:
– Я – не я буду, гэта – сом.
– Ліха яго ведае. Можа, і сом. Павыядаў усю рыбу, адны акуні засталіся, – Антось гладзіў унука. – Ну, не плач. Мы яго зловім.
У замружаных вачах, як з цемры, выясніліся дзве постаці буслоў, высвечаныя і гнуткія. Яны, плаўныя ў нябесным крузе, плылі над роднай зямлёй, азіраючы знаёмыя ўзлескі і лугі. Адзін з іх не зводзіў вачэй з белай кропкі на вадзе – малога хлопчыка. I тады, калі на пясчаным дне вымалявалася нешта цёмнае, як кавалак моранага дуба, нешта жывое і пагрозліва, асцярожна пачало блізіцца да белай кропкі, бусел рынуўся ўніз, імгненна прасек тую прастору.
. Чатыры, сплеценыя ў два рады, невады, навязаныя на жардзіны, рассеклі ваду. Жылістыя рукі мужчын павялі іх павольна, таўкучы жардзінамі ля берага. Грамада людзей засяроджана сачыла за невадам.
Антось вёў свайго ўнука за руку, а поруч ішлі Юзік з Міхасём.
З сярэдзіны старыцы жардзіны перахапілі маладзейшыя, павялі невады хутчэй. Верхнія вяроўкі з паплаўкамі выцягнуліся дугой па вадзе, але ішлі наперад, разганяючы жабурынне і раску.
– Хаця б корч які не тырчаў на дне, – выдыхнуў з дымам Юзік.
– Не павінна, – Антось глядзеў на невад. – На маёй памяці дубоў тут не завальваў Нёман.
Да канца старыцы заставалася метраў пятнаццаць, а вада была спакойнай.
– Мо залёг дзе пад берагам ці пад невад прашыўся? – не выцерпеў Міхась.
I толькі сказаў ён, як велізарная рыбіна – ці не паўтара метра? – ляснула хвастом па вадзе перад невадам, зрабіла разварот на мелкаводдзі і тарпедай пайшла на невад.
– Дзяржы! Дзяржы! А то невад праб’е! – ажылі два натоўпы на адным і другім берагах.
Невад напяўся, але вытрымаў, адкінуў назад чорную рыбіну.
– Крыллі зводзь! – замітусіўся ля канца старыцы Юзік. – А то ўцячэ падла.
– Не ўцячэ. Няма куды, – Міхась абапёрся на сваю кульбаку. – Здаровы гад!
Крыллі невада сышліся, замкнуўшы круг, напяліся і вывалаклі на пясок велізарнага сома. Чорны, слізкі, ён, як перад сконам, біўся пад сеткай, задыхаўся, вывіваўся, сілячыся парваць нацягнуты невад, але шаўковыя ніткі трымалі моцна.
Пасля сом заціх.
– О завала! – Юзік штурхнуў ботам абвялую тушу. – Пудоў пяць!
Антось зірнуў на сома, палажыў далонь на бялёсы чубок Васілька, а потым узняў пагляд на неба.
Чыстае ад аблачын, яно, здаецца, раздалося ўшыркі. Свяціла сонца, заліваўся песняй жаўрук, а на самым дне нябеснай завадзі, на самай высачыні, як два белыя рыбацкія паплаўкі, плылі буслы.
Сцёпкавы буслы
Ярка свяціла сонца, і Сцёпка, вяртлявы, як яшчарка, цэлы дзень безупынку бегаў па вуліцы. Дзед Вінцэсь спыніў унука каля хлява і папрасіў дапамагчы ўсцягнуць барану на ліпу: праз дзень-другі павінны былі прыляцець буслы.
I вось аднойчы цёплым вечарам дзед з унукам вярталіся з лесу дадому. Падышлі бліжэй да хаты і бачаць: на ліпе два буслы сядзяць, галінкі і сухую траву на баране раскладваюць.
Час ужо пераступіў за поўнач, коўш Вялікай Мядзведзіцы перавярнуўся на хвост, а Сцёпку ўсё не верылася, што буслы застануцца на ліпе. Хлопчык ніяк не мог заснуць, падняўся, падышоў да акна і адхінуў штору. Спальню заліло бледнае святло месяца. Малы прыслухаўся. Дзьмуў вецер, рыпела старая ліпа, а на ёй сядзелі на баране і ціха гаманілі бусел з бусліхаю.
I вось у чэрвені, калі шчодра свяціла сонца, прайшлі цёплыя дажджы, а гай за вёскай шапацеў густой зялёнай лістотай, у гняздзе на ліпе з’явілася ажно шэсць буслянятак. З ранку да вечара Сцёпка не зводзіў вачэй з птушанят.
Аднаго разу дзед з унукам узялі два бярозавыя венікі і пайшлі ў лазню. Калі вярталіся, ужо цямнела, па небе паўзла вялікая кудлатая хмара. Шугануў вецер, завуркатаў, мякка пераліваючыся, гром, і на зямлю пачалі падаць буйныя кроплі дажджу. Сіняй шабляй паласнула па небе маланка, і яно нібы раскалолася на кавалкі. Гэта аглушальна ўдарыў пярун. На зямлю абрынуўся лівень. Навальніца бушавала ўсю ноч.
Раніцою дзед Вінцэсь увайшоў у хату цёмны і пануры, як восеньская хмара.
– Бусел у навальніцу загінуў, – стрымана паведаміў ён.
У Сцёпкі прабег халадок па спіне, і хлопчык выскачыў на двор.
Бусел ляжаў пад ліпаю мёртвы.
– А што з буслянятамі будзе? Хіба іх пракорміць адна бусліха? – Сцёпка збянтэжана пазіраў на дзеда.
– Будзем дапамагаць ёй, – адказаў стары.
Буслісе хапала працы. Яна схуднела, вечарамі клекатаць перастала. Ды і бусляняты без бацькі пачуваліся кепска. Нейкімі маленькімі зрабіліся. Выцягваюць тонкія, як у аскубанага вераб’я, шыйкі, есці просяць. I Сцёпка з дзедам сталі дапамагаць буслісе.
Злавіў Сцёпка шэсць карасікаў, палез на ліпу, а бусляняты нібы чакалі яго. Карасікаў уміг праглынулі. Хлопчык узрадаваўся, што буслянятам карасікі спадабаліся, жвава, як вавёрка, спусціўся долу і памчаўся на сажалку. Вечарам у яго быў амаль поўны кошык карасёў.
Сцёпка карміў буслянят па некалькі разоў на дзень. Яны прывыклі да хлопчыка. Калі ён з’яўляўся каля гнязда, выцягвалі шыйкі і, патрабуючы ежы, разявалі свае жоўтыя дзюбкі.
Прайшоў усяго тыдзень, і бусляняты паправіліся, патаўсцелі іхнія шыйкі, весела заблішчэлі цікаўныя вочкі. Павесялела і бусліха, стаў чуваць вечарамі над вёскаю яе радасны клёкат.
Праз месяц птушаняты вылецелі з гнязда. А неўзабаве і восень настала. Хмары ўсё часцей і часцей закрывалі сонца. Пайшлі дажджы.
Аднойчы падзьмуў парывісты паўночны вецер, зацерусіў нудны дождж, вераб’і некуды схаваліся ад непагадзі. А буслы, быццам развітваючыся са Сцёпкам, пакружылі над вёскаю і паляцелі на цёплы поўдзень.
Хлопчык выбег за сад і доўга, аж пакуль буслоў не схавала хмара, махаў ім услед рукою.
(460 слоў)
Прыродныя сімвалы Беларусі
Вобраз бусла ўспрымаецца як сімвал Беларусі і яе зямлі. У сэрцы любога беларуса буслам адведена асаблівае месца.
Многа прыкмет звязана з першым убачаным вясной буслом - прадвеснікам вясны. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць. Лічылася, што птушка ў палёце прадвяшчае дабрабыт, выдатнае здароўе на ўвесь год, добры ўраджай і поспех.
Часцінка любімай старонкі,
Часцінка зямлі - васілёк
Валошка, васілёк. Іх ніхто не сеяў. Напэўна, прырода сама паклапацілася, каб гэтыя кветкі раслі ў суседстве з жытам. Земляробы іх не знішчалі, наадварот, любілі і бераглі, нават склалі аб кветках легенду і не адну.
Каго не хвалюе сустрэча з гэтай прыгожай кветкай! Убачыць блакітныя зорачкі на ўзмежку жытнёвага поля падарожны і міжволі забываецца пра стому.
Многа вершаў і песень прысвечана васільку. Я.Колас, Я.Купала, А.Куляшоў, М.Танк, П.Броўка, М.Багдановіч неаднаразова звярталіся да гэтай кветкі, якая, як і народ, такая ж сціплая, простая і адкрытая, гасцінная і талерантная.
З часам васілёк ператварыўся ў сапраўдны сімвал зямлі беларускай.
Зубр - пушчанскі гаспадар
Зубры - не толькі візітная картка багатага і разнастайнага жывёльнага свету Беларусі, але і сімвал самой краіны. Гэты магутны і прыгожы звер увасабляе сілы прыроды.
Зубр нагадвае беларусаў не толькі гістарычным лёсам, але і характарам. Ён адрозніваецца мудрасцю, спакоем і справядлівасцю. У звычайным стане гэта вельмі мірны, спакойны звер, які імкнецца схавацца ў гушчары лесу. Ён ніколі не нападае першым. Але калі яго раззлаваць, зубр прыходзіць у лютасць, і тады ўжо з ім ніхто не можа справіцца.
Аб сіле зубра існуюць шматлікія легенды.
Бясконца можна глядзець на гэтыя сосны.
Сасна - адна з самых старажытных раслін зямлі.
У розныя часы і ў розных народаў сустракаюцца неаднолькавыя сімвалічныя значэнні сасны: вобраз неўміручасці, вобраз нязгаснага жыцця, вобраз нараджэння, сталасці, шчырасці, жыццёвай сілы, урадлівасці, сілы характару, маўчання, адзіноты.
Дзякуючы сваім якасцям сасна сугучна з беларусамі, з рысамі іх характару. А яшчэ беларускі народ паважае і шануе сасну менавіта за яе паўсюднае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі і шырокае выкарыстанне гэтага дрэва (ствол, кара, ігліца, шышкі, смала) у гаспадарцы, прамысловасці, медыцыне.
Прытрымліваючыся прымаўкі "Сасна там красна, дзе расла", беларускі народ лічыць яе сваім родным сімвалам.
Расці канюшынка, каб была сытай скацінка
Сярод прыродных сімвалоў канюшына заняла ганаровае месца параўнальна нядаўна, а менавіты з шырокім выкарыстаннем канюшыны як сельскагаспадарчай расліны.
Наші продкі верылі, што канюшына нясе ў сябе вялікую сілу шчасцця, маладосці і прыгажосці. Яе лісцікі збіралі, сушылі і насілі разам з сабой.
Лён сінявокі - сімвал Радзімы, наш беларускі, мілы адзіны
Лён для Беларусі - нацыянальнае багацце. Сёння традыцыя ільняных вышываных ручнікоў беражліва захоўваецца беларусамі. Славіцца Беларусь і сувенірнай прадукцыяй, вырабленай з лёну (лялькі, абярэгі, сурвэткі і інш.).
У знак падзякі і шматвяковай вернасці гэтай культуры беларускі народ увекавечыў кветкі лёну ў Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь як сімвал пераўтварольнай моцы працы, знак дабра і дастатку. Шануецца лён і як прыродны сімвал Радзімы.
Дам 98 балов,пожалуйста помогите
1. на мосЦе, тым што выкавау́ зимой мароз, мы З радасцю вялики свой бавиць будзем час.
Новые вопросы в Беларуская мова
40. Выпішыце з любога падручніка (вучэбнага дапаможніка) для 6-га кла са прыклад выказвання навуковага стылю.
Праверачная работа. 9 клас. Словазлучэнне, сказ. Летняе сонца даўно завярнула з поўдня, але свяціла яшчэ горача. 1-2 балы. Выпісаць словазлучэнні. Пад … крэсліць члены сказа. 3-4 балы. Вызначыць від словазлучэнняў у адпаведнасці з марфалагічным выражэннем галоўнага слова (іменнае, дзеяслоўнае, прыслоўнае). 5-6 балаў. Указаць спосаб падпарадкавальнай сувязі слоў у словазлучэннях (дапасаванне, кіраванне, прымыканне). 7-8 балаў. Падабраць да словазлучэнняў сінанімічныя, у якіх словы звязаны спосабам кіравання: Дзень лета– Поспех у прафесіі – Палац з белага мармуру – Сем гадоў– 9-10 балаў. Перакласці словазлучэнні на беларускую мову. Похож на отца, пойти за дровами, поехать в землянику, ехать по проспекту, смеяться с меня, заболеть гриппом..
сачынене на тэму мая беларусь на бел. языке
Сказ са словам неаднаразовыя
адносины народа да сваих мастакав??
33. Запішыце словы, каб у іх былі наступныя значымыя часткі: ад-, -кос- (-кас-), -ок-, пад- 24
подберите 5 назоуникав у 1 скланени, 2,3 всего 15 слов
патрабуйце тэкст апавяданне
Адзначце дзеясловы загаднага ладу 1) верыў, 2) верце, 3) верыла б, 4) хай верыць
Краткое содержание А. Камаровский" Бусел"
Пiлa вicкнyлa, тyзaнyлacя paзoў кoлькi, aлe, зaцicнyтaя ў зpэзe, нepyxoмa aнямeлa. – Сxiнicя! – Юзiк вacтpыём бycaкa пpyткa ўпёpcя ў paзгaлiнy cтвaлa, штociлы нaлёг нa жapдзiнy. Кpoнa тoпaля xicнyлacя, xpaбycнyлa нeдaпiлeнaя aбaлoнь, aдкaлoўшы aд кaмля дoўгyю шчaпy з бypaй кapoй, i, зaмёpшы нa мiг, вaжкa бyxнyлa нa зямлю. Быццaм вeтpaвoй xвaляй пaдxaпiлa з cyceдcкix пpыcaд пepaпaлoxaныx гaлaк i вapoн, кiнyлa ў нeбa, пacля pвaнyлa ў кpyтым вipaжы i з птyшыным гвaлтaм пpaнecлa нaд paптaм aгoлeнaй xaтaй. – Уcё, бpaтoк, aджыў ты cвaё! – Антocь змaxнyў з вaчэй нi тo пiлaвaннe, нi тo нaбeгшyю cлязy i, пepaxaпiўшы лeвaй pyкoй paзaк, зipнyў з вышынi пa-нoвaмy, як нiкoлi дacюль нe бaчыў, нa вёcкy. У зялёныx кyпax caдoў, як пacтaўлeныя нa вoклaдкi кнiгi, бялeлi шыфepaм дaxi xaт. Рacквeчaныя яблынi i гpyшы кaлыxaлi бyдyчыя пpыcмaкi. А тaм, зa пaпapaм, гнaлa xвaлi мaлaдoe жытa. Аcмyжaны нeбaкpaй як paздaўcя ў бaкi, шыpoкa aдкpыўшы aбpыcы ciнягa лecy, i здaлocя, штo вoкa ўгaдвae ў зapacнiкax aлeшнiкy i ляшчыннiкy вывiвacтyю плынь Нёмaнa. Дyшa aд гэтaгa вiдoвiшчa нaпoўнiлacя цяплoм, быццaм пaмaлaдзeлa, i, кaб былi кpылы, пэўнa ж, pвaнyлacя б з aбжытaгa кoтлiшчa, aзipнyлa б cпpaдвeчныя дapoгi i кpaявiды. – Хpыcцiлa ягo мaлaнкa, для птyшaк былa кaлыxaнкa, a цяпep бyдзe тpacянкa. – Юзiк зaдaвoлeнa ўcмixнyўcя ca cвae выдyмкi, yзяў зa кpaйнi зyб пpыcлoнeнyю дa плoтa бapaнy. – Пaдcaбi, Мixacь, бo aдзiн нe пaдaм: ciлы нe тыя. Мixacь злeз нa зямлю з дpyгix дpaбiн, yзяў бapaнy i знoў пaлeз нaвepx. Жaлeзнaя paшoткa лeглa нa шыpoкi cпiл тoпaля. Антocь дacтaў з-зa пaпpyгi дзвe cкaбы, выцягнyў з гaлянiшчa бoтa cякepy. Скoбы мяккa пaйшлi ў дзepaвa пaд yдapaмi aбyxa, нaмёpтвa пpыxaпiлi бapaнy. Хoць caм, Антocь, лaжыcя, як тoй ёг! – зapaгaтaў Мixacь, пacпpaбaвaўшы, як пpымaцaвaнa бapaнa. Бyceл вяcнoй нe пacялiўcя нa тoпaлi. Цi aблюбaвaў caбe iншae мecцa, цi нe ўпaдaбaў paзгaлiнaвaнyю, aбpэзaнyю пpыcтaнь. Антocю нe шкaдa былo пpacтopнaгa кypaтнiкa, дзe цыбaты Гoшa вaжнa пaxaджвaў мiж кypэй i кpыклiвыx гyceй, нe шкaдa былo ямy i мapнaй paбoты. Хiбa тoлькi тaчылa cэpцa вяpэдлiвaя дyмкa, штo мaгyтны тoпaль-вeлiкaн, ягo aднaгoдaк, быў aбpэзaны дapмa. Ён звыкcя, штo i ягo пpaзвaлi ў вёcцы Бycлaм. Цыбaты, yгнyты гaдaмi, пpaцaй i зямлёй, ён i caпpaўды быў пaдoбны нa бycлa: дoўгiя pacтaпыpaныя pyкi пpы xaдзьбe нaгaдвaлi нeaпepaныя кpылы, нaxiлeнaя кpyкaм пocтaць як нeштa шyкaлa нa зямлi, a дoўгi кacтpyбaвaты нoc з гapбiнкaй пacяpoд яшчэ бoльш мaлявaў гэтae пaдaбeнcтвa. Нe, ён пoмнiў ycё: i здзeкi жoнкi, i кпiны мyжчын нa кacьбe, i жapты cyceдзяў. Янa, ягo Мaня, нeяк вяcнoй выпpaвiлa нa кipмaш пa гyciныя яйкi. Лixa ягo вeдae, якoгa яны пaмepy! Штo зa кypыныя бoльшыя – фaкт. А iншыx aдзнaк – нiякix: нi paбaцiння, нi нaвoбмaцaк нe aдpoзнiш, нi «нociк» з «пyxoй» нiчым нe выдзяляюццa. Адным cлoвaм – яйкi як яйкi. Мoжa, тaмy i ўпixнyлa ямy тaя гapлacтaя кaбeтa ў гyciным дзecяткy aдзiн, нiчым нe aдpoзны, бycлiны знocaк. Адвaжыўcя ж нexтa ўcцepaбiццa нa лiпy цi дyб, cпyжнyць бycлixy з гняздa i звaлaкчы яйкa. Жoнкa ўcxaдзiлacя, лaялacя днi ca тpы, як вылyпiлicя, paздзёўбшы шкapлyпiннe, гycяняты. I гэты нeдapэкa cяpoд ix: няўдaлы, бoльшы зa ўcix, y бeлa-чopным пyшкy. «I кyды ты глядзeў, cляпaк, мo нa «бycлixy тyю бoльш зa пpылaўкaм, чым нa яйкi? Як мaлoгa, aбдypылi. » Антocь нaдтa i нe пяpэчыў: aбдypылi дык aбдypылi, тaкoй бяды. Алe кaлi жoнкa ўcxaдзiлacя, кaб выкiнyць няўдaлaгa «пяpэвapaтня», ён пa-мyжчынcкy cтaў нa cвaiм: «Сaм кyпiў – caм выгaдyю». Бaбa, yбaчыўшы нeчaкaнyю цвёpдacць, пaвoлi aцixлa, змipылacя з ягo кaпpызaм. З мyжчынaмi былo цяжэй. Нa кacьбe ён нe cкaзaць, кaб aдcтaвaў, aлe paз-пopaз пpыпыняўcя, пaдкiдaў нaгoй cкaкyчae жaбяня, пacля згpaбaў ягo paзлaпicтaй дaлaнёй, зaпixaў y caлдaцкi кaцялoк i шчыльнa зaкyпopвaў нaкpыўкaй. Пoтым, кaлi дpyгiя мянтaшылi кocы, ён бeг y пaчaтaк пpaкoca i выкyльвaў кaцялoк y бoйкy, нaпaлaвiнy нaпoўнeнyю вaдoй. «Пpыcмaкi, як y фpaнцyзaў. » – выpaгaтвaлi мyжчыны. Сyceдзi здзiўлeнa пaзipaлi нa cтapoгa Антocя, пacмixaлicя зa вoчы, a cёй-тoй нaвaт кpyцiў пaльцaм ля cкpoнi: «Здзяцiнeў цi з глyздy з’exaў. »
Новые вопросы в Литература
срочно помогите Почему Илья Муромец вступил в бой с черной вражеской силой и Соловьем Разбойником? Гордится ли он своими победами и почему?
подалуйтса момагите
максим залiзняк характеристика
Литература 6 класс авторы Журавлев и Коровина 1 часть страницы 45-50 очень кратко написать статью про Пушкина лицей СРОЧНООООО ДАМ 15 БАЛОООВ
из древнерусской литературы Возникновение русской литературы относится к концу X век огда с принятием на Руси христианства как государственной чгии п … оявились церковно-служебные и историко-повествовате конспект?
Помогите. Литра. даю по 10 баллов за вопрос. Буду по очереди их задавать. Пожааалуйста
Помогите пж. Срочно.дам 50 балов.
Читать и составить 3 вопроса с ответами "Как Бадыноко победил одноглазого великана"СРОЧЕО, ПОМОГИТЕ ПОЖАЛУЙСТА,Я НА УРОКЕ
Дапамагите кали ласка!) решите два задания, 3 не надо, заранее спасибо))
1)Лес,пераважна дубовы,стаяў на узгорку.
Усё іншае,у тым ліку прозвішча і імя, ён высвятліў пася,калі сам пачынаў аглядаць хворага.
Ягады раслі скрозь,нават каля самы дачных домікаў.
На палях,апрача пшаніцы,рассцілаюцца цэлыя лясы сланечнікаў.
На голых дрэвах,замест лісця,паклалі шэрань маразы.
2)1.за выключэннем перапынку на снеданне і абед
2.акрамя акрайца хлеба
3.нават каля берага
4.нават зімой
5.асабліва малінамі
6.акрамя спектакля
7. напрыклад у Волгі
8.у тым ліку стараста
Новые вопросы в Беларуская мова
сделать синксичны разбор сказасловазлучэне разабрать
нужен текст не большой, на беларускай мове гутарковага стылю
я просто проверить как смотрят вопросы
40. Выпішыце з любога падручніка (вучэбнага дапаможніка) для 6-га кла са прыклад выказвання навуковага стылю.
Праверачная работа. 9 клас. Словазлучэнне, сказ. Летняе сонца даўно завярнула з поўдня, але свяціла яшчэ горача. 1-2 балы. Выпісаць словазлучэнні. Пад … крэсліць члены сказа. 3-4 балы. Вызначыць від словазлучэнняў у адпаведнасці з марфалагічным выражэннем галоўнага слова (іменнае, дзеяслоўнае, прыслоўнае). 5-6 балаў. Указаць спосаб падпарадкавальнай сувязі слоў у словазлучэннях (дапасаванне, кіраванне, прымыканне). 7-8 балаў. Падабраць да словазлучэнняў сінанімічныя, у якіх словы звязаны спосабам кіравання: Дзень лета– Поспех у прафесіі – Палац з белага мармуру – Сем гадоў– 9-10 балаў. Перакласці словазлучэнні на беларускую мову. Похож на отца, пойти за дровами, поехать в землянику, ехать по проспекту, смеяться с меня, заболеть гриппом..
сачынене на тэму мая беларусь на бел. языке
Сказ са словам неаднаразовыя
адносины народа да сваих мастакав??
33. Запішыце словы, каб у іх былі наступныя значымыя часткі: ад-, -кос- (-кас-), -ок-, пад- 24
Читайте также: