Беларуская тэрміналогія пачынае свае развіцце
43453 (Фарміраванне i развіцце беларускай тэрміналогіі), страница 3
Документ из архива "Фарміраванне i развіцце беларускай тэрміналогіі", который расположен в категории "рефераты". Всё это находится в предмете "иностранный язык" из раздела "Студенческие работы", которые можно найти в файловом архиве Студент. Не смотря на прямую связь этого архива с Студент, его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "иностранный язык" в общих файлах.
Онлайн просмотр документа "43453"
Текст 3 страницы из документа "43453"
Пасля доўгага перапынку ў развіцці беларускай тэрміналогіі, абумоўленага названымі вышэй гістарычнымі ўмовамі фарміравання беларускай нацыі, у пачатку XX ст. адбылося некаторае ажыўленне тэрміналагічнай работы. Пасля выдання царскім урадам так званага закона аб свабодзе друку пачалі актыўную работу шматлікія легальныя беларускія выданні таго часу, і ў прыватнасці выданні навуковага і навукова-папулярнага зместу, якія ставілі мэту «тлумачыць усе з'явы прыроды, галоўныя законы фізікі і хіміі, жыцця зямлі. знаёміць з геаграфіяй і гісторыяй роднага краю», змяшчалі шмат тэрмінаў. Многія з іх былі распрацаваны самімі аўтарамі выданняў. Навукова-папулярныя публікацыі насілі ў пэўным сэнсе нарматыўны характар, садзейнічалі ўкараненню навуковай тэрміналогіі ў моўную практыку і змяшчалі, такім чынам, некаторыя элементы работы па ўпарадкаванню беларускай тэрміналогіі.
Аўтары навукова-папулярных публікацый пачатку XX ст. выкарыстоўвалі магчымасці беларускай мовы. Шырока ўжываліся словы ўласна беларускага паходжання: адліга, высадкі, гародніна, гук, зык, маладзік, маланка, навальніца, надвор'е, паводка, пазыка, праменні, працаўнік, пухліна, сухоты, хвароба; лексемы ўсходнеславянскага паходжання: бялок, высыпка, засуха, лячэбнік, кушчэнне, малакроўе, прадажа, пошліна; агульнаславянскія словы: абарот, вага, волава, воспа, гаспадар, дзяржава, жэрэла, карысць, почка, суд, торг, урад, ядро.
Значная частка тэрмінаў, змешчаных у часопісах пачатку XX ст., замацавалася ў тэрміналагічнай практыцы і ўвайшла ў сучасную беларускую тэрміналогію адпаведных галін навукі, хоць многае і было адкінута з часам, паколькі на старонках гэтых часопісаў нярэдка ўжывалася вузкарэгіянальная лексіка, узнікалі варыянтныя рады (адліга — атлега; заліва — лівень — улева; маланьня — маланка; суш — суша; шал — шаленства і інш.)». Беларуская тэрміналогія пачатку XX ст. у параўнанні з папярэднім перыядам у пэўнай меры ўзбагацілася лексічна.
Нягледзячы на некаторае расшырэнне сферы функцыянавання беларускай мовы, яна ўсё яшчэ не адпавядала тым задачам, якія ўзнікалі ў працэсе далейшага развіцця грамадска-палітычнага жыцця, нацыянальнай культуры і літаратуры беларускага народа. «Абмежаваная галоўным чынам стылямі мастацкай літаратуры, часткова публіцыстыкі, беларуская літаратурная мова пачатку XX ст. не валодала многімі з тых шматлікіх і разнастайных выразных сродкаў, якія неабходны для перадачы розных па характару і зместу думак, звязаных з развіццём грамадска-палітычных адносін, навукі, тэхнікі, культуры. Ды і тыя стылі, у якіх развівалася беларуская літаратурнай мова ў пачатку XX ст., былі недастаткова распрацаваныя і глыбокія».
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Арашонкава Г. У., Булыка А. М., Люшцік У. В., Падлужны А. І., Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. Мн., Беларуская навука, 1999. 175 с.
2. Антанюк Л.А. Беларуская мовапрафесiйная лексіка: Курс лекцый/ Антанюк Л.А., Плотнiкаў Б.А. – 3-е выданне. – Мн., 2005. –240 с.
3. Беларуская мова. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Мн., Вышэйшая школа, 1987. 429 с.
Беларуская тэрміналогія пачынае свае развіцце
Раздзел 3. Беларуская навуковая тэрміналогія
§1. Прадмет і задачы беларускай навуковай тэрміналогіі, яе месца ў сістэме беларускай мовы
Лінгвістычнае вывучэнне тэрмінаў доўгі час адбывалася ў межах лексікалогіі, але на сучасным этапе тэрміналогія — гэта асобная лінгвістычная галіна. Слова «тэрміналогія» мае два значэнні:
- Сістэма тэрмінаў якой-небудзь галіны навукі, тэхнікі, культуры, якія называюць спецыяльныя аб’екты і выражаюць спецыяльныя прафесійныя паняцці.
- Раздзел мовазнаўства, які вывучае дадзеную сістэму тэрмінаў, іх граматычную арганізацыю і законы функцыянавання.
Прадметам беларускай навуковай тэрміналогіі з’яўляюцца беларускія тэрміны розных галін навукі і тэхнікі.
Асноўныя задачы беларускай навуковай тэрміналогіі:
- Вызначэнне месца тэрміналогіі ў сістэме мовы.
- Аналіз ролі той ці іншай тэрміналогіі ў камунікацыйных працэсах.
- Даследаванне семантычнай разнастайнасці тэрмінаў у супастаўленні са словамі агульнаўжывальнай лексікі і свабоднымі ўстойлівымі словазлучэннямі.
- Аналіз граматычнай арганізацыі простых і састаўных тэрмінаў.
- Даследаванне спецыфікі тэрміналагічных словазлучэнняў у супастаўленні са свабоднымі і фразеалагічнымі словазлучэннямі.
- Канкрэтызацыя паняцця «тэрміналагічная сістэма» і распрацоўка методык аналізу і апісання тэрмінасістэм пэўных галін навукі і тэхнікі.
Для таго, каб вызначыць месца тэрміналогіі ў сістэме мовы, неабходна зразумець, якім чынам тэрміналогія суаднесена з такімі моўнымі рэаліямі, як нацыянальная мова, літаратурная мова.
Нацыянальная мова — складаная, дынамічная і мэтанакіраваная культурна-гістарычная сістэма, якая аб’ядноўвае ўсе разнавіднасці маўленчага функцыянавання. Як адзначалася вышэй, у беларускую нацыянальную мову ўваходзяць як у адзіную сістэму сістэм усе разнавіднасці беларускай мовы: літаратурная мова і мова дыялектная. Тэрміналогія, якая забяспечвае намінацыю прафесійных аб’ектаў і паняццяў у мове навукі і тэхнікі, неад’емным чынам належыць да нацыянальнай мовы.
Для таго, каб адказаць на пытанне, у якіх адносінах знаходзяцца канкрэтныя тэрміналогіі і літаратурная мова, неабходна высветліць, ці адпавядае тэрміналогія прыметам, якія выдзяляюцца ў дэфініцыі «літаратурная мова».
Выдзяляюцца наступныя прыметы лексічнага складу мовы:
- Апрацаванасць, упарадкаванасць лексікі літаратурнай мовы ў параўнанні з іншымі разнавіднасцямі нацыянальнай мовы.
- Нарматыўнасць, якая пераходзіць у кадыфікаванасць.
- Стабільнасць, якая забяспечвае існаванне і развіццё літаратурнай мовы.
- Абавязковасць для ўсіх носьбітаў мовы.
- Універсальнасць, якая забяспечвае абслугоўванне ўсіх сфер грамадскага жыцця.
Супастаўленне тэрміналогіі і лексікі літаратурнай мовы на аснове разгледжаных прымет лексічнага складу мовы дазваляе прыйсці да высновы, што ўсе гэтыя прыметы характэрныя і тэрміналогіі (але не ўласцівыя, напрыклад, лексічнаму складу дыялектаў або жаргонаў). Прымета «універсальнасць, якая забяспечвае абслугоўванне ўсіх сфер грамадскага жыцця» павінна разглядацца як універсальнасць, якая забяспечвае спецыяльную камунікацыю. Асаблівае становішча ў прыметы «абавязковасць для ўсіх носьбітаў мовы». Сапраўды, гэтая прымета, на першы погляд, тэрміналогіі не ўласціва, бо ні адзін чалавек не засвоіў усіх тэрмінаў усіх галін навукі, тэхнікі і культуры. Але авалоданне якой-небудзь сферай прафесійнай дзейнасці прадвызначае абавязковае веданне адпаведнай тэрміналогіі.
Некаторыя тэрміны асобных галін ведаў зразумелыя толькі спецыялістам, напрыклад: берг-штрых (картаграфія), латэрыт (геалогія), лептанема (батаніка), мультыплікацыя лазернага праменя (фізіка) пертынентнасць (інфарматыка), сэнсаматорны інтэлект (псіхалогія), этымалогія (лінгвістыка) і г.д. Аднак такія моўныя адзінкі:
- утвораны ці адаптаваны (асвоены) па законах беларускай мовы;
- маюць спецыфічнае для беларускай мовы словазмяненне;
- рэалізуюць беларускія спосабы сувязі ў складзе словазлучэння і сказа.
Пытанне пра суадносiны тэрмiналогii i сiстэмы агульналiтаратурнай мовы з’яўляецца адным з асноўных пытанняў тэрмiназнаўства на той падставе, што для фармiравання новых тэрмiнаў выкарыстоўваюцца ўжо iснуючыя ў мове словаўтваральныя мадэлi. У выніку гэтага выразнае размежаванне агульнай i спецыяльнай лексiкi не заўсёды магчыма з-за адноснай рухомасцi межаў значэння слоў, а таксама праз наяўнасць у тэрмiналогii тых самых лексiка-семантычных працэсаў, якiя адбываюцца i ў лексiцы агульналiтаратурнай мовы.
Адпаведна іншаму пункту гледжання, тэрмiналогiя вылучаецца са складу агульналiтаратурнай мовы ў самастойную падсiстэму, бо развiццё тэрмiналогii абумоўлiваецца i знаходзiцца ў залежнасцi ад развiцця навукi i тэхнiкi, гэта значыць, ад пазамоўных фактараў, а тэрмiны ствараюцца штучна i прызначаны для прафесiйнай сферы зносiн.
Але памiж гэтымi пунктамi гледжання няма прынцыповага разыходжання. Так, меркаванне пра тое, што тэрмiн утвараецца ў залежнасцi ад пазамоўных фактараў, не супярэчыць меркаванню пра тое, што тэрмiны могуць утварацца са слоў агульнаўжывальнай лексiкi i па iснуючых у мове словаўтваральных мадэлях.
Няма сумнення і ў тым, што тэрмін з’яўляецца словам, якое ўваходзіць у склад мовы, што паміж слоўнікам агульнай мовы і тэрміналогіяй існуе рознабаковае і пастаяннае ўзаемадзеянне.
Такім чынам, тэрміналогія з’яўляецца падсістэмай лексікі літаратурнай мовы.
Беларуская тэрміналогія пачынае свае развіцце
Виды внутришкольного контроля
Віды ўнутрышкольнага кантролю
- по признаку исполнителя
- па прымеце выканаўцы
- по охвату объектов
- па ахопе аб’ектаў
- по месту в процессе управления
- па месцы ў працэсе кіравання
Власть в педагогической деятельности
Улада ў педагагічнай дзейнасці
- полученное в бодрствующем состоянии
- атрыманае ў стане няспання
- полученное в гипнотическом состоянии
- атрыманае ў гіпнатычным сне
- полученное в естественном сне
- атрыманае ў натуральным стане
- полученное в постгипнотическом состоянии
- атрыманае ў паслягіпнатычным стане
Возрастной подход в воспитании
Узроставы падыход у выхаванні
Воспитательная система школы
Выхаваўчая сістэма школы
Всестороннее развитие личности
Усебаковае развіццё асобы
Г
Государственный образовательный стандарт
Дзяржаўны адукацыйны стандарт
Готовность ребёнка к школе
Падрыхтаванасць дзіцяці да школы
Готовность старшекласников к самоопределению
Падрыхтаванасць старшакласнікаў да самавызначэння
Групповая работа на уроке
Групавая работа на ўроку
- воспитания и обучения
- выхавання і навучання
Гуманистический идеал человека
Гуманістычны ідэал чалавека
Д
Движущие силы процесса воспитания
Рухальныя сілы працэсу выхавання
- имеющая пограничный характер
- якая мае памежны характар
Дети и подростки «группы риска»
Дзеці і падлеткі «групы рызыкі»
Детские деревни (SOS — киндердорфы)
Дзіцячыя вёскі (SOS — кіндэрдорфы)
Децентрация (децентрализация) управления в образовании
Дэцэнтрацыя (дэцэнтралізацыя) кіравання ў адукацыі
Дидактическая система учителя
Дыдактычная сістэма настаўніка
Дифференциация в обучении и образовании
Дыферэнцыяцыя ў навучанні і адукацыі
Домашняя учебная работа
Дамашняя вучэбная работа
Драматизация в обучении
Драматызацыя ў навучанні
Ж
З
Задержка психического развития (ЗПР)
Затрымка псіхічнага развіцця (ЗПР)
Закономерности педагогического процесса
Заканамернасці педагагічнага працэсу
Заместитель директора школы по науке
Намеснік дырэктара школы па навуцы
Зона ближайшего развития
Зона бліжэйшага развіцця
И
Игры компьютерные дидактические и развивающие
Гульні камп’ютэрныя дыдактычныя і развівальныя
Инновационный прогностический характер управления образовательным учреждением
Інавацыйны прагнастычны характар кіравання адукацыйнай установай
Инновационные процессы в системе образования
Інавацыйныя працэсы ў сістэме адукацыі
Информация в управлении
Інфармацыя ў кіраванні
Информатизация (компьютеризация) обучения
Інфарматызацыя (камп’ютэрызацыя) навучання
Иррадиация авторитета учителя
Ірадыяцыя аўтарытэту настаўніка
К
Квалификационные категории работников образования
Кваліфікацыйныя катэгорыі работнікаў адукацыі
Классификация методов воспитания
Класіфікацыя метадаў выхавання
Классификация методов обучения
Класіфікацыя метадаў навучання
Коллективное творческое дело (КТД)
Калектыўная творчая справа (КТС)
Коммуникативное поведение учителя
Камунікатыўныя паводзіны настаўніка
Конформизм (конформные реакции)
Канфармізм (канформныя рэакцыі)
Концепция поэтапного формирования умственных действий
Канцэпцыя паэтапнага фарміравання разумовых дзеянняў
Концепция учителя профессиональная
Канцэпцыя настаўніка прафесійная
Коэффициент интеллекта (IQ)
Каэфіцыент інтэлекту (IQ)
- самообразования (самообразовательная культура)
- самаадукацыі (самаадукацыйная культура)
Культурная среда ребёнка
Культурнае асяроддзе дзіцяці
Культурно-историческая теория развития человека
Культурна-гістарычная тэорыя развіцця чалавека
Л
Лицензирование образовательного учреждения
Ліцэнзаванне адукацыйнай установы
Любоў да дзяцей
Дапытлівасць (імкненне да ведаў)
М
Маркетинг образовательных услуг
Маркетынг адукацыйных паслуг
Массовидные психические явления
Масападобныя псіхічныя з’явы
Материально-техническая база образовательного учреждения
Матэрыяльна-тэхнічная база адукацыйнай установы
Материальное и формальное образование
Матэрыяльная і фармальная адукацыя
- спроб і памылак
Методика в образовании
Методыка ў адукацыі
Методика педагогического исследования
Методыка педагагічнага даследавання
- контроля и самоконтроля
- кантролю і самакантролю
-- контроля и самоконтроля в обучении
-- кантролю і самакантролю ў навучанні
- организации деятельности и опыта поведения
- арганізацыі дзейнасці і вопыту паводзін
-- организации и осуществления учебно-познавательной деятельности
-- арганізацыі і здзяйснення вучэбна-пазнавальнай дзейнасці
-- стимулирования и мотивации учения
-- стымулявання і матывацыі навучання
-- изучения продуктов творчества
-- даследавання прадуктаў творчасці
-- обобщения независимых характеристик
-- абагульнення незалежных характырыстык
- стимулирования деятельности и поведения
- стымулявання дзейнасці і паводзін
Мониторинг в образовании
Маніторынг у адукацыі
Мышление учителя диагностическое
Мысленне настаўніка дыягнастычнае
Н
Новообразование возраста психологическое центральное
Новаўтварэнне ўзросту псіхалагічнае цэнтральнае
Нравственное сознание педагога
Маральная свядомасць педагога
О
Обеспеченность учебно-воспитательного процесса
Забяспечанасць вучэбна-выхаваўчага працэсу
Общественные детские (молодёжные) объединения
Грамадскія дзіцячыя аб’яднанні (аб’яднанні моладзі)
Объекты внутришкольного контроля
Аб’екты ўнутрышкольнага кантролю
Организация детская (молодёжная)
Арганізацыя дзіцячая (моладзі)
Организация (группа) неформальная
Арганізацыя (група) нефармальная
Ориентировочная основа действия (ООД)
Арыентаваная аснова дзеяння (ААДз)
- ученика к учителю
- вучня да настаўніка
Отражение в воспитании
Адлюстраванне ў выхаванні
Ошибки педагогические оценивания
Памылкі педагагічныя ацэнкі
П
Па(р)тисипативное управление образовательным учреждением
Па(р)тысіпатыўнае кіраванне адукацыйнай установай
- постиндустриального (информационного) общества
- постіндустрыяльнага (інфармацыйнага) грамадства
Педагогический профессиональный долг
Педагагічны прафесійны абавязак
Пилотажное педагогическое исследование («зондаж», поисковый эксперимент, претест)
Пілатажнае педагагічнае даследаванне (“зандаж”, пошукавы эксперымент, прэтэст)
Реферат: Фарміраванне і развіццё беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічная лексіка
Фарміраванне беларускай тэрміналогіі адбывалася непасрэдна ў працэсе развіцця пэўных галін навукі і ўласна тэрміналагічнай работы.
У ХІV – XVI стст., калі беларуская мова мела статус дзяржаўнай у ВКЛ, найбольш развітымі тэрміналагічнымі сістэмамі былі грамадска-палітычная, юрыдычная, сельска-гаспадарчая, прамысловая, гандлёвая, ваенная, філалагічная. Ролю тэрміналагічных слоўнікаў у гэты час часткова выконвалі глосы, якія змяшчаліся на палях ці паміж радкамі рукапісу або друкаванага выдання, часткова слоўнікі Л. Зізанія (“Лексіс”, 1596 г.) і П. Бярынды (“Лексікон”, 1624). Аднак спецыяльных тэрміналагічных слоўнікаў не было.
Забарона беларускай мовы ў значнай ступені разарвала пісьмовую традыцыю, адмоўна сказалася на пераемнасці ў тэрміналогіі.
Беларуская навуковая тэрміналогія пачала фарміравацца ў самым пачатку ХХ стагоддзя, калі адрадзілася кнігадрукаванне, з’явіліся кнігі, газеты, навуковыя і навукова-папулярныя брашуры на беларускай мове.
У лютым 1921 г. пачала працу Навукова-тэрміналагічная камісія, у склад якой уваходзілі тры секцыі: гуманітарных, прыродазнаўчых і матэматычных навук. Камісія павінна была апрацаваць беларускую тэрміналогію па ўсіх галінах ведаў у аб’ёме сярэдняй школы. За час працы камісіі было створана і прапанавана для ўжывання каля 2500 слоў-тэрмінаў, якія друкаваліся на старонках “Весніка Народнага камісарыята асветы ССРБ” у 1921-1922 гг., а ў стане распрацоўкі знаходзіліся яшчэ 4184 тэрміналагічныя найменні. Аднак у працэсе такой дзейнасці высветлілася, што праца камісіі не адпавядае моўнай практыцы і для стварэння беларускай тэрміналогіі патрэбны былі іншыя маштабы, якія б ахапілі ўсю тэрміналагічную лексіку. Таму 30 студзеня 1922 г. быў заснаваны Інстытут беларускай культуры. У выніку тэрміналагічнай працы ў перыяд з 1922 па 1930 гг. было апублікавана больш за 30 тэрміналагічных слоўнікаў па розных галінах навукі.
Галоўным прынцыпам працы камісіі было ўвядзенне слоў, якія бытавалі ў жывой народнай мове. Так, у сферу навукі былі ўведзены агульнаўжывальныя словы бялок, сцябло, , ланцуг, ціск, сіла ды іншыя, якія страчвалі сваю бытавую выразнасць, набывалі строга акрэсленае спецыяльнае значэнне.
Другі напрамак – стварэнне неалагізмаў згодна законаў беларускай мовы. Ва ўжытак уводзіліся калькі з рускай мовы: азначэнне, вочка, суквецце. Узмацненне пурыстычных тэндэнцый прывяло да таго, што часам неалагізмы пачалі стварацца без уліку пашырэння таго ці іншага слова ў мове, толькі каб пазбавіцца чужых слоў: замест гібрыд – мяшанец, пейзаж – краеабраз, песіміст – смутнаглядзец, пралетарый – бабыль, прафесійны – умецкі, фокус – вогнішча і пад. У пэўнай ступені штучнымі былі наватворныя пустаслоўе (дыялектыка), вызыск (эксплуатацыя), пашыршчык (прапагандыст), споказ (дэманстрацыя), пераносня (метафара), кантаслуп (прызма), старчак (перпендыкуляр) і пад. Іншамоўныя тэрміны ўжываліся вельмі рэдка і, як правіла, у выпадках, калі ў народнай мове не было адпаведнага беларускага тэрміна.
Значная праца па стварэнні беларускай навуковай тэрміналогіі вялася не толькі тэрміналагічнай камісіяй. У 1923-1927 гг. былі выдадзены наступныя тэрміналагічныям слоўнікі: “Слоўнік геаметрычных і трыганаметрычных тэрмінаў і сказаў” К. Душ-Душэўскага і В. Ластоўскага, “Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік” Зоські Верас, “Спіс назваў птушак і некаторых рыб” А.В. Фядзюшына ды інш.
У 1929 г. быў створаны Інстытут мовазнаўства АН БССР, які распачаў работу па ўкладанні больш вузкіх тэрміналагічных слоўнікаў. У 1932 г. выйшаў з друку першы выпуск “Слоўніка тэхнічнай тэрміналогіі” А. Гурло, у 1933 г. – “Ваенны руска-беларускі слоўнік”.
Аднак у 30-40-я гады праца па стварэнні беларускай тэрміналогіі амаль спынілася. І пасля вайны не было агульнага цэнтра па распрацоўцы і ўпарадкаванні тэрміналагічнай лексікі. Значную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі слоўнік” (1953 г.), “Беларуска-рускі слоўнік” (1962), “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (1977-1984) і некаторыя іншыя.
Аднак шэраг задач па-ранейшаму заставаўся не вырашаным. У прыватнасці, вывучэнне практыкі ўжывання тэрмінаў у навуковых тэкстах і выданне слоўнікаў, папаўненне паняційна-тэрміналагічнага фонду, прывядзенне яго ў адпаведнасць з узроўнем развіцця сучаснай навукі. Для вырашэння гэтых задач у 1980 г. была створана Рэспубліканская тэрміналагічная камісія, якая складаецца з прэзідыума і дзевяці секцый (грамадазнаўчай, навукова-тэхнічнай, фізічнай і матэматычнай, хімічнай, біялагічнай, сельскагаспадарчай, геалагічнай і геаграфічнай, медыцынскай і фізіялагічнай, секцыі па архітэктуры і будаўніцтве). З 1989 г. працуе Тэрміналагічная камісія ТБМ імя Ф. Скарыны. (Азарка, 2004, 40).
З прычыны значнага перыяду заняпаду ў развіцці нацыянальнай мовы беларуская навуковая тэрміналогія і на сённяшні дзень знаходзіцца на стадыі фарміравання. Да ліку адносна ўпарадкаваных тэрміналагічных сістэм можна аднесці гістарычную, грамадска-палітычную, сельскагаспадарчую, лінгвістычную, літаратуразнаўчую і інш. Значна менш распрацаваныя матэматычная, фізічная, тэхнічная, біялагічная і інш. У сувязі з уплывам рускай мовы і неканчатковай упарадкаванасцю многіх тэрмінасістэм у сучаснай беларускай навуковай тэрміналогіі асабліва распаўсюджана сінанімія (назапашванне – накапленне, аналізаваць – разглядаць, пытанне – праблема) і словаўтваральная варыянтнасць тэрмінаў (дзеліва – дзялімае, нармуючы – нармавальны, блокавы – блочны).
ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ ЛЕКСІКА
Хуткасны прагрэс навукі і тэхнікі прыводзіць да ўзнікнення новых аб’ектаў, паняццяў, з’яў, што непасрэдным чынам знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўзбагачэнні спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі.
Да спецыяльнай лексікі адносяць наменклатуру, прафесіяналізмы і тэрміны.
Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй, або тэрмінасістэмай. Кожная галіна навукі, тэхнікі, культуры мае сваю тэрмінасістэму. Напрыклад, існуе тэрміналогія лінгвістычная, эканамічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая, фізіка-матэматычная і інш. Такім чынам, для кожнай навукі існуе менавіта свой штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якога абмежавана той ці іншай галіной. Акрамя таго, тэрміналогіяй яшчэ называюць сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.
Спецыфічныя рысы тэрмінаў
1. Наяўнасць дэфініцыі (азначэння), г. зн., што сутнасць тэрміна павінна быць вызначана, а не растлумачана, як значэнне звычайнага слова.
2. Стылістычная нейтральнасць.
3. Адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку: рукаў (ракі), падол (гары), нос (мыс), калена, гняздо (металург.) і пад.
4. Адназначнасць, г. зн. кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, і мнагазначнасць знаходзіць пашырэнне ў тэрміналогіі (напрыклад, словаўтварэнне – ‘працэс утварэння новых слоў’ і ‘раздзел мовазнаўства, які вывучае марфемную структуру і спосабы ўтварэння слоў’, абзац – ‘адступленне ўправа ў пачатку радка’ і частка тэксту паміж такімі адступленнямі).
5. Сістэмнасць, г. зн., што кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. Па-за межамі тэрміналагічнай сістэмы адбываецца дэтэрміналагізацыя тэрміна – страта тэрмінам спецыяльнага значэння: рэакцыя як хімічны тэрмін і дзеянне, амплітуда, раман і пад. Напрыклад, адназначнасць тэрмінаў падкрэсліваецца менавіта праз іх прыналежнасць адпаведнай тэрміналагічнай сістэме. Параўнайце: слова эліпс у мовазнаўстве – ‘пропуск у маўленні слоў ці словазлучэнняў, зразумелых з кантэксту’, а эліпс у матэматыцы – ‘разамкнёная крывая, якая мае такую ўласцівасць, што сума адлегласцей кожнай яе кропкі ад дзвюх дадзеных кропак застаецца пастаяннай’.
У межах пэўнай тэрмінасістэмы тэрміны могуць уступаць у сінанімічныя адносіны, а таксама мець лексічныя дублеты або варыянты. Узнікненне тэрмінаў-варыянтаў і тэрмінаў-сінонімаў у беларускай мове тлумачыцца нераспрацаванасцю многіх тэрмінасістэм, абмежаванасцю ўжыванння беларускамоўных тэрмінаў і стыхійнасцю моўных кантактаў.
У выніку можна выдзеліць некалькі груп такіх тэрмінаў-сінонімаў:
– два іншамоўныя тэрміны: гавань – порт, відэатэрмінал – дысплей, кадзіраванне – шыфраванне, камкордэр – відэакамера і інш.;
– іншамоўны і ўласны тэрмін: квазістатычны працэс – раўнавагавы працэс, імпульс – колькасць руху, полісемія – мнагазначнасць і інш.;
– поўны тэрмін і скарочаны, аднаслоўны: намінальная цана – намінал, крыптаграфічны дакумент – крыптаграма, заработная плата – зарплата і інш.
Тэрміны-амонімы часцей за ўсё адносяцца да розных тэрміналагічных сістэм (іх называюць міжнавуковымі амонімамі). Так, слова марфалогія вядома некалькім тэрміналагічным сістэмам. Напрыклад, у мовазнаўстве – гэта ‘раздзел граматыкі, які вывучае формы слова’, у анатоміі – ‘навука аб форме і будове чалавека і жывёл’, у батаніцы – ‘навука, якая вывучае будову і формаўтварэнне раслін і пад.’.
Паводле ўжывання тэрміналагічная лексіка падзяляецца на агульнаўжывальную, якая ўваходзіць у лексіку агульналітаратурнай мовы, і вузкаспецыяльную, вядомую толькі спецыялістам пэўнай галіны ведаў. Агульназразумелыя, шырокаўжывальныя тэрміны дамінуюць у мове спецыялістаў “шырокага профілю”, занятых у сферы спорту, музыкі, выяўленчага мастацтва і пад., таму сэнс іх вядомы і неспецыялісту: электрон, атам, кісларод, жанр, арыя, аэробіка. У асяроддзі т. зв. спецыялістаў “вузкага профілю” (дакладныя навукі, асобныя галіны мовазнаўства, эканоміка, права і інш.) пераважаюць вузкаспецыяльныя тэрміны (элятыў, семіётыка, інтэрфейс, інварыянт, субморф, валіза і інш.).
Распаўсюджванне навуковых і тэхнічных ведаў сярод людзей вядзе да таго, што некаторыя вузкаспецыяльныя тэрміны паступова становяцца агульназразумелымі і пераходзяць у агульнаўжывальную лексіку.
Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі адбываецца ў выглядзе двух працэсаў: тэрміналагізацыі (напрыклад, жытнёвае поле – магнітнае поле, ільняны пояс – экватарыяльны пояс) і дэтэрміналагізацыі, калі тэрмін пачынае ўжывацца па-за межамі вузкай спецыяльнасці і набывае агульналітаратурны статус. Напрыклад, слова рэйтынг спачатку ўжывалася як спартыўны тэрмін, зараз шырока выкарыстоўваецца ў агульнанароднай мове.
Ад агульнаўжывальных тэрмінаў трэба адрозніваць словы агульнанавуковага выкарыстання з адцягненым, абстрактным значэннем, напрыклад, назоўнікі тыпу аперацыя, гіпотэза, мадэль, працэс, праблема, дослед, праграма, функцыя і інш., а таксама дзеясловы тыпу існаваць, характарызаваць, прадугледжваць, абгрунтоўваць, даказваць, вызначаць, функцыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, сцвярджэння думкі, актывізацыі мыслення, пабуджэння да дзеяння і шырока распаўсюджаны ў розных галінах навукі, тэхнікі і культуры.
Значны пласт тэрміналагічнай лексікі складаюць тэрміны-інтэрнацыяналізмы – словы або спалучэнні слоў, пашыраныя ў многіх няроднасных мовах і агульнапрынятыя ў міжнароднай тэрміналогіі, якія супадаюць па сваёй знешняй форме і лексічным значэнні (Internet (Інтэрнэт), Word, ноўтбук, паскаль, камп’ютэр, ват і інш.). Шматлікія навуковыя тэрміны не з’яўляюцца “чыстымі” інтэрнацыяналізмамі, а маюць у складзе інтэрнацыянальныя словаўтваральныя элементы тыпу: а-, астра-, мікра-, бія-, дэ-, лог-, ультра-, супер- і інш., напрыклад, апазіцыя, астраномія, мікраструктура, біясфера, дэмантаж, марфалогія, ультрагук, суперфасфат і інш.
Тэрміналагічная лексіка неаднародная паводле паходжання. У яе склад уваходзяць уласнабеларускія і запазычаныя з іншых моў словы. Сярод запазычанняў – лексемы лацінскай (аўдыт, актава, адсарбент, абсцыса, арксінус, аргумент, постфікс, канцэпцыя, дэпазіт), грэчаскай (гіпербалоід, гіпатэнуза, апафема, гематыт, графіт, амонімы, антытэза, стыль, аналогія), англійскай (медыкамент, маркетынг, прынтэр, фальклор, бестселер, тэкст, вестэрн, мюзікл, дылер, блок), нямецкай (біржа, андэзіт, кварцавы, дызель, дросель, вінт), французскай (бюджэт, дэмантаж, рэле, жанр, верлібр, мадэрнізм, каларыт), італьянскай (адажыо, валюта, піяна, гальванометр, фірма, сола - вэксаль, банк) і іншых моў.
Асноўнымі прыкметамі запазычаных слоў з’яўляюцца:
- нязменнасць назоўнікаў: табло, рэферы, ралі;
- наяўнасць у слове гука [ф]: фізіка, фтор, нафталін, фактар;
- наяўнасць не характэрных для беларускай мовы спалучэнняў галосных: ідэал, дуэт, кансіліум, бібліятэка;
- спалучэнне ге, ке, хе: агент, схема;
- спалучэнне бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, капюшон, фюзеляж, рэвю;
- прыстаўкі а-, анты-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі-: амаральны, архіважны, антыцыклон, амфітэатр;
- спалучэнне дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дыван, дывідэнт, тыгр, тэрмін;
- суфікс -ізм-(-ызм-), -іст-(-ыст-), -ір-(-ыр-): арганізм, сацыяліст, капіраваць і пад.
Пры запазычванні слоў-тэрмінаў з іншых моў адбываецца адаптацыя, частковае падпарадкаванне іх законам беларускай мовы:
а) гукі [ж], [дж], [р], [ў], [ч], [ш] вымаўляюцца цвёрда (брызент, джоўль, журы, чартар і інш.);
б) фрыкатыўны гук [г] (гігіена, гіпотэза);
в) аканне (геаметрыя, фальклор);
г) дзеканне-цеканне (гандзізм, дзюбель, траверцін);
Словы іншамоўнага паходжання падпарадкоўваюцца графіцы і правілам арфаграфіі беларускай мовы (рус. фьючерс – бел. ф’ючарс, рус. география – бел. геаграфія, рус. автограф – бел. аўтограф, рус. биограф – бел. біёграф). Але не ўсе іншамоўныя тэрміны асвойваюцца ў беларускай мове, многія з іх складаюць выключэнні з правілаў напісання, напрыклад: дактыль, верлібр, камп’ютэр, рэфрэн і многія іншыя.
Пры перакладзе іншамоўных слоў на беларускую мову:
- не адбываецца пераход е ў я: перыметр, аперацыя;
- э пішацца незалежна ад націску: дэтэрмінант, эксперымент;
- пішуцца спалучэнні: -іо – у пачатку і ў канцы слоў (іон, Токіо); -іё-, -ія- -ыя- – у сярэдзіне слоў (аксіёма, дыяганаль);
- гукі [д], [т] перад суффіксамі –ір-, -ін-, -ёр-, -еец-, -ейск-, -ік- перадаюцца літарамі дз, ц: камандзіроўка, валанцёр, арыенцір (гл.: Азарка, 2004, 39).
Паводле будовы тэрміны могуць быць аднаслоўныя (джоўль, прамая, прынтэр) і шматслоўныя, тэрміны-словазлучэнні (дысперсія хвалі, інфрачырвонае выпраменьванне, апрацоўка ў акісляльным асяроддзі). Адметнасцю сучаснай тэрміналогіі з’яўляюцца трох- і большкампанентныя тэрміны, якія абазначаюць цэласнае паняцце.
Усе тэрміны паводле свайго ўтварэння падзяляюцца на некалькі груп у залежнасці ад спосабаў утварэння, да якіх адносяць лексіка-семантычны, сінтаксічны, суфіксальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны, аснова- і словаскладанне, складанасуфіксальны і абрэвіятурны.
Спосабы ўтварэння тэрмінаў
1. Лексіка-семантычны спосаб звязаны з т. зв. тэрміналагізацыяй агульналітаратурных слоў, якія шляхам пераасэнсавання набываюць новае тэрміналагічнае значэнне. Гэты спосаб даволі прадуктыўны пры станаўленні беларускай тэрміналагічнай лексікі: ячмень (бат.) і ячмень (медыц.), калена (с.-г.) і калена (металург.) , барабан, валік, вочка (металург.), парасонік просты (бат.).
2. Сінтаксічны спосаб – спосаб утварэння тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў – самы прадуктыўны амаль ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлях: прыметнік+назоўнік, назоўнік+назоўнік і назоўнік+прыметнік+назоўнік, хоць у беларускай мове пашыраны і большкампанентныя словазлучэнні: патэнцыяльная энергія, дысперсія хвалі, рэгрэсіўная асіміляцыя, вільготнасць паветра, генератар пераменнага току, накапляльнік паласы на выхадзе з агрэгата і пад.
3. Суфіксальны (у тым ліку нульсуфіксальны) з’яўляецца вельмі пашыраным спосабам утварэння тэрмінаў:
- ад уласных імёнаў і назваў з дапамогай суфіксаў -ізм-(-ызм-), -эізм-, -янств-(-іянств-), -ій (-ый), -іт-, -еўск- (-ск-), -ўств-, -ав-(Гандзі – гандзізм, Канфуцый – канфуцыянства, Хрыстос – хрысціянства, Эйнштэйн - эйнштэйній, Калумбія – калумбіт, Брайль – брайлеўскі шрыфт, Талстой – талстоўства, Дыяфант – дыяфантавы ўраўненні);
- пры дапамозе прадуктыўных для беларускай тэрміналогіі суфіксаў –нн, -енн-, -энн-, -онн- для абазначэння працэсаў (даследаванне, акругленне, вылічэнне і інш.), суфікса -к- для абазначэння прадметнасці (насадка, наметка, наладка), суфікса -нік- (апыляльнік, карыстальнік);
- пры дапамозе нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў (накіп, абмер, зрэз, напуск);
- пры дапамозе інтэрнацыянальных суфіксаў -ізм-, -ізафікацы-(я),
-фікацы-(я), -іст-, -аж-, -ацы-(я) і інш. (гістарызм, газіфікацыя, праграміст, мантаж, хімізацыя ).
4. Прэфіксальны спосаб (прыставачны спосаб):
- пры дапамозе інтэрнацыянальных прэфіксаў: ультра-, экстра-, супер-, інтэр-, анты- і інш. (ультрагук, экстраардынарны, інтэрпаляцыя, суперфасфат, антыцелы);
- пры дапамозе ўласнабеларускіх прэфіксаў без-, проці-, звыш-, не-, у-, ва-, за-, ад-, якія часта служаць і для ўтварэння тэрмінаў-антонімаў (звышпрыбытак, процідзеянне, уваходны бок – выходны бок).
5. Прэфіксальна-суфіксальны спосаб характэрны адначасовым далучэннем да асновы прыстаўкі і суфікса (міжрэчча, зазямленне, накаленнік).
6. Аснова і словаскладанне – таксама пашыраны спосаб папаўнення тэрміналагічнай лексікі:
- пры дапамозе грэка-лацінскіх і інтэрнацыянальных элементаў: -граф, -графія, -лог, -логія, макра-, мікра-, -фон, бія-, аэра-, астра-, -мер, -трон, аўта-, -фон, -стат, электра-, авія-, метр-, відэа- і інш. (хранометр, храналогія, гідрастат, гекельфон, авіялайнер, аўтограф, відэазапіс);
- пры дапамозе ўласнабеларускіх асноў (землеўтваральнік, кормаздабыча, вільгацеізаляцыя, архівасховішча).
7. Складанасуфіксальны – асноваскладанне з адначасовым далучэннем суфіксаў: шматразовы, аднатыпны, вадакачка, фарбацёрка і інш.
8. Абрэвіятурны спосаб – утварэнне складанаскарочаных слоў шляхам складання назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, цэлага слова і назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, спалучэннем частак слоў або цэлага слова і часткі, цэлага слова і назваў першых літар астатніх слоў, а таксама некаторых іншых спалучэнняў: ТЭІ (тэхніка-эканамічная інфармацыя, бэр – біялагічны эквівалент рэнтгена, перфакарты, міні-ЭВМ, персанальная ЭВМ і інш.
Неўласцівыя для беларускай мовы суфіксы –ірава-(-ырава-) у іншамоўных дзеясловах ужываюцца, калі:
а) без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з суфіксамі -ава-(-ява-): суміраваць – сумаваць;
б) дзеяслоў без суфікса -ір-(-ыр-) губляе сваю семантычную акрэсленасць: лакіраваць;
в) дзеяслоў мае вузка тэрміналагічнае значэнне: юсціраваць (гл.: Маршэўская, 2003, 62).
У беларускай тэрмінасістэме ўтварэнні з суфіксамі -цель- не маюць пашырэння, ім адпавядаюць лексемы з суфіксамі -нік-, -льнік-: показатель – паказнік, а не паказацель, преобразователь – пераўтваральнік, а не пераўтварацель.
У некаторых прыметніках замест запазычаных -аль(н)-, -яль(н)-, -іль(н)- выкарыстоўваецца суфікс -н-: функциональный – функцыйны, полиноминальный – паліномны. Пераважна выкарыстоўваюцца суфіксы -ав- (-ов-, -ев-) (параўнальна з суфіксам -н-): выборочный – выбаркавы (выбарачны); блочный – блокавы (блочны) (гл.: Маршэўская, 2003, 42).
Шырокаўжывальныя суфіксы дзеепрыметнікаў -ущ-, -ющ-, -ем-, -им- пры перакладзе з рускай мовы на беларускую часцей перадаюцца: суфіксам –-льн-, калі тэрмін – словазлучэнне, абазначае пэўную якасць (возрастающая функция – нарастальная функцыя; интегрируемая функция – інтэгравальная функцыя); суфіксам -ан-, калі названы аб’ект знаходзіцца ў працэсе аперацыі (аннулируемый – ануляваны); суфіксам -оўн-, калі тэрмін абазначае функцыю наймення (интегрирующий множитель – інтэгроўны множнік, нормирующий множитель – нармоўны множнік).
У сувязі з неканчатковай распрацаванасцю гэтага пытання ў беларускай тэрміналогіі адначасова можна сустрэць побач з беларускімі тэрмінамі словаўтваральныя калькі з рускай мовы: интегрируемый – інтэгруемы, интегрирующий – інтэгруючы (інтэгравальны), нормирующий – нармуючы (нармавальны).
Сярод тэрмінаў розных галін навукі і тэхнікі часта сустракаюцца наступныя варыянты: фанетычныя (лагарытм – лагарыфм, жэнератрыса – генератрыса), сінанімічныя (ЭВМ – электронная вылічальная машына) і словаўтваральныя, якія з’яўляюцца ўласнабеларускімі тэрмінамі і калькамі з рускай мовы (дзеліва – дзялімае, астача – астатак, блокавы – блочны, функцыйны – функцыянальны).
1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мн.: БДПУ, 2004. – 207 c.
2. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне. – Мн.: Навука і тэхніка, 1987. – 240 с.
3. Беларуская мова: У 2 ч.: Ч 1: Падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Выш. шк., 1998. – 330 с.
4. Булыка А.М. Моўная сітуацыя ў БССР. Беларуская лінгвістыка, выпуск № 36, – Мн., 1989. – С. 3-10.
5. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн.: Народная асвета, 1993. – 398 с.
6. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 1: А-Л – Мн.: БелЭН, 1999. – 736 с.
7. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 2: М-Я – Мн.: БелЭН, 1999. – 736 с.
8. ГОСТ 16487083. Делопроизводство и архивное дело. Термины и определения. М. 1987.
9. Давыдова Э.Н. Делопроизводство: Учебно-практическое руководство / Э.Н. Давыдова, А.Е. Рыбаков. – 6-е изд., стереотип. – Мн., ТетраСистемс, 2002, – 288 с.
10. Доклады Белорусского государсвтенного университета информатики и радиоэлектроники: Электроника, материалы, технологии, информатика, экономика и управление. – Мн., 2005. - № 4, – 100 с.
11. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. – Мн.: Беларусь, 1994. – 160 с.
12. Квасов Н.Т. Элементы квантовой механики и статистической физики: Учеб. пособие по курсу «Физика» для студ. всех спец. и форм обуч. БГУИР / Н.Т. Квасов. – Мн.: БГУИР, 2004. – 63 с.: ил.
Тэрміналогія беларускай мовы паводле паходжання
Сучасная беларуская тэрміналогія разнастайная паводле паходжання. На працягу ўсёй гісторыі фарміраванне яе адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, у тым ліку і неславянскімі.
Беларускую тэрміналагічную лексіку паводле паходжання можна падзяліць на дзве групы:
Уласнамоўныя тэрміны таксама розныя паводле паходжання. Да іх адносяцца многія словы, якія ўзыходзяць да праславянскіх і агульнаўсходнеславянскіх лексем (акно, бярвенамер, жабры, застаўка, падрашотка, пераходнік, цадзілка, чушка). Уласнабеларускімі лічацца таксама словы, якія ўзніклі ў перыяд самастойнага існавання мовы (буйны, галіна, паверх). Варта адносіць да ўласнабеларускіх даўнія запазычанні нашай мовы з польскай і літоўскай (або праз іх), якія поўнасцю асіміляваліся і не ўспрымаюцца як запазычаныя (адсмоктвальнік, валік, вяндлярня, загатоўка, падбэлька, перашкода, помпа, фарба). Беларускімі лексемамі новага перыяду (ХІХ — ХХ стагоддзяў) з’яўляецца вялікая колькасць слоў, утвораных паводле вядомых са старажытных часоў словаўтваральных мадэлей з дапамогай беларускіх дэрывацыйных (словаўтваральных) сродкаў, і калькі, пераважна з рускай мовы (воданагравальнік, пераключальнік, пераўтваральнік, узмацняльнік).
Запазычаныя тэрміны складаюць значную частку тэрміналагічнага фонду беларускай мовы. Запазычанне з іншых моў — натуральны працэс, які характарызуе кожную развітую нацыянальную мову і мову навукі. Прычыны ўзрастання запазычанняў з іншых моў не бываюць ізаляванымі ад працэсаў развіцця грамадства ўцэлым, ад асаблівасцей развіцця навук і нацыянальнай мовы. У тых выпадках, калі тэрміны ўтвараюцца на базе грэка-лацінскіх моўных элементаў, яны лёгка становяцца інтэрнацыянальнымі, аднак у натуральным працэсе раўнапраўнага ўзаемадзеяння моў навукі нельга не бачыць і фактаў прамога “засілля” англіцызмаў у сучасных нацыянальных мовах навукі. Часткова гэта тлумачыцца шырокім распаўсюджаннем англійскай мовы і выпускам вялікай колькасці навуковай літаратуры на англійскай мове.
У складзе тэхнічнай тэрміналогіі выкарыстоўваюцца запазычанні з:
Тэхнічная тэрміналогія ўяўляе своеасаблівую лексічную сістэму, якая прайшла доўгі шлях свайго развіцця. Нягледзячы на тое, што ў ёй запазычаная лексіка займае вельмі вялікае месца, тэрміны, утвораныя на ўласнамоўным матэрыяле, таксама прысутнічаюць. Гэты пласт лексікі параўнальна невялікі, аднак ён патрабуе пільнай увагі з боку тэрмінолагаў.
ПЫТАННІ І ЗАДАННІ
1. Чым, на вашу думку, абумоўлена тэндэнцыя да інтэрнацыяналізацыі ў тэрміналогіі?
2. Ахарактарызуйце ролю грэчаскай і лацінскай моў у папаўненні інтэрнацыянальнага фонду тэрміналогіі?
3. Якія грэчаскія тэрмінаэлементы актыўна ўдзельнічаюць у тэрмінаўтварэнні?
4. Якія ўсечаныя асновы лацінскага паходжання ўдзельнічаюць у папаўненні тэрміналагічнага фонду?
5. Якая арганізацыя займаецца уніфікацыяй тэрміналагічных неалагізмаў?
6. На якія групы можна падзяліць беларускую тэрміналагічную лексіку паводле паходжання?
7. Якія тэрміны адносяцца да ўласнамоўных?
8. Ад якіх фактараў залежыць працэс запазычання тэрмінаў у нацыянальных мовах?
9. Запазычанні з якіх моў прысутнічаюць у тэхнічнай тэрміналогіі?
Заданне 1.Карыстаючыся падручнікамі па тэхнічных дысцыплінах, выпішыце па дзесяць тэрмінаў з грэчаскімі і лацінскімі моўнымі элементамі.
Заданне 2.Прачытайце тэкст. Вызначце інтэрнацыянальныя тэрмінаэлементы. Абгрунтуйце свой выбар.
Кіназдымачны апарат, кінаапарат, кінакамера, оптыкамеханічная прылада для здымкі аб’ектаў на кінаплёнку (кіназдымкі). Для здымкі выкарыстоўваецца кінаплёнка шырынёй 70 мм (шырокафарматныя фільмы), 35 мм (звычайныя і шырокаэкранныя праз анамарфотную оптыку), 16 і 8 мм (аматарская здымка). (“Беларуская энцыклапедыя”)
Заданне 3.Прачытайце тэкст. Выпішыце тэрміны ўласнамоўныя і іншамоўныя.
Грэйдэр-элеватар
Грэйдэр-элеватары — гэта землярыйна-транспартныя машыны, прызначаныя для паслойнага зразання грунту пасіўным рабочым органам, выкананым у выглядзе сістэмы плоскіх нажоў, дыскавых сферычных нажоў або плужных рабочых органаў, з транспартаваннем грунту перпендыкулярна накірунку руху машыны з дапамогай сістэмы канвеераў. Раздзяленне функцый рэзання і транспартавання грунту паміж рознымі органамі значна зніжае энергаёмістасць распрацоўкі грунту і павышае прадукцыйнасць машыны.
(А.М.Карташэвіч, Я.І.Мажугін)
Заданне 4.Растлумачце адрозненні паміж беларускімі і запазычанымі словамі і тэрмінамі.
Антракт — перапынак, афіша — аб’ява, басейн — вадаём, дыплом — пасведчанне, дыскусія — спрэчка, інцыдэнт — выпадак, мемуары — успаміны, мініяцюрны — маленькі, турыст — падарожнік, асістэнт — памочнік, вакуум — пустата, імітацыя — падробка, іронія — насмешка, рэстаўрацыя — узнаўленне, аналогія — падабенства.
Заданне 5.Падбярыце да запазычаных слоў і тэрмінаў беларускія адпаведнікі.
Антыкварны, гігант, інцыдэнт, індыферэнтны, карэктны, карпарацыя, сімптом, канфідэнцыяльны, паўза, утрыраваць, прыярытэт, сэрвіс, траўма, аратар, гуманны.
Читайте также: